Больш за 400 прапаноў паступіла ад жыхароў беларускай сталіцы па горадабудаўнічым праекце “Генеральны план Мінска: карэкціроўка”
18.11.2015 11:12:33
Больш за 400 прапаноў паступіла ад жыхароў беларускай сталіцы па горадабудаўнічым праекце “Генеральны план Мінска: карэкціроўка”
Грамадскае абмеркаванне стратэгічнага для сталіцы дакумента праводзіла прадпрыемства “Мінскграда” з 12 кастрычніка па 13 лістапада. “Гэта ў тры разы даўжэй, чым таго патрабуе заканадаўства”, – заўважыў кіраўнік профільнага камітэта мэрыі Павел Лучыновіч. Паводле яго слоў, у абмеркаванні генплана прынялі ўдзел амаль 3 тысячы чалавек. Кожны дзень прэзентацыю наведвала амаль 100 мінчан, вялася кніга для прапаноў і заўваг. У пісьмовым выглядзе паступіла 428 прапаноў, у тым ліку ў форме асобных пісем – 103 прапановы.
“Мінскграда” і камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама завяршылі распрацоўку генплана сталіцы з улікам пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач. Сярод прыярытэтных Павел Лучыновіч назваў скарачэнне да 2019 года штогадовых аб’ёмаў будаўніцтва жылля да 600 кв.м і будаўніцтва жылля за кошт развіцця гарадоў-спадарожнікаў для 100-120 тыс. жыхароў горада, выключэнне для горадабудаўнічага выкарыстання існуючых у межах горада сельскагаспадарчых зямель.