Кнiгу атрымай па пошце
12.08.2006 01:00:00
Многiя вясковыя настаўнiкi з задавальненнем карыстаюцца магчымасцю заказаць неабходную для работы ў пачатковай школе вучэбную лiтаратуру. I такi вiд абслугоўвання заказчыкаў — неабходная i вельмi своечасовая мера. Чытач можа азнаёмiцца з лiтаратурай, якая прадаецца або яшчэ толькi рыхтуецца да выдання, на сайце выдавецтва цi ў спецыяльным каталогу, што рассылаецца ва ўсе рэгiянальныя камiтэты адукацыi. А далей застаецца толькi паслаць заказ у рэдакцыю i атрымаць кнiгi на пошце.