Стартовал второй сезон республиканского конкурса буктрейлеров
22.05.2020 13:11:41
Людмила МИНКЕВИЧ
Творчую моладзь запрашаюць прыняць удзел у другiм сезоне рэспублiканскага конкурсу «Кнiга з экрана». Першы сезон быў прысвечаны 75-годдзю Вялiкай Перамогi. Творчае спаборнiцтва выклiкала цiкавасць i ў школьнiкаў, i ў студэнтаў, i ў працоўнай моладзi. На конкурс паступiла 360 творчых работ з розных куткоў краiны. На гэты раз канкурсантам прапануюць стварыць буктрэйлер на тэму малой радзiмы. Асновай для вiдэаролiка павiнна стаць кнiга беларускага аўтара. Далучыцца да стварэння кнiжных трэйлераў запрашаюць таксама айчынныя выдавецтвы.
Традыцыйна конкурс пройдзе ў тры этапы — да 28 чэрвеня раённы, да 24 лiпеня абласны i да 8 жнiўня рэспублiканскi. Ацэньваць творчыя работы будзе прафесiйнае журы. Узнагароджанне пераможцаў першага i другога сезонаў адбудзецца ў вераснi падчас Дня беларускага пiсьменства. Сёлета свята плануецца правесцi ў Бялынiчах.
Конкурс буктрэйлераў «Кнiга з экрана» — сумесны праект БРСМ, Мiнiстэрства iнфармацыi i Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Яго мэта — прыцягненне моладзi да чытання, актуалiзацыя цiкавасцi да мастацкай лiтаратуры, папулярызацыя творчасцi сучасных беларускiх аўтараў.
mila@sb.by