Мировые киноновинки и II Минский международный фестиваль полнокупольных фильмов: что нового появится в Минском планетарии
20.06.2019 22:39:16
Алина КАСЕЛЬ
Летняе неба і цёплыя ночы — глядзіш на зоркі, загадваеш жаданні… Мінскі планетарый яшчэ летась падчас правядзення I Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў сур’ёзна абнавіўся, каб наведвальнікі, гуляючы па парку імя Горкага, зайшлі паглядзець касмічныя фільмы, а ў абсерваторыі пабачылі зоркі і планеты. Цяпер планетарый рыхтуецца яшчэ больш здзівіць наведвальнікаў. Карэспандэнт «Р» даведалася чым.
II Мінскі міжнародны фестываль паўнакупальных фільмаў пройдзе 18—20 кастрычніка.
Ужо заўтра дзень летняга сонцастаяння, калі Паўночнае паўшар’е нашай планеты разгорнецца да Сонца — дзень будзе доўжыцца аж 17 гадзін 33 хвіліны. Таму ў фае планетарыя зараз праходзіць выстава «Сонца», прымеркаваная да гэтай астранамічнай падзеі. Але мы сюды прыйшлі не дзеля гэтага. У маі наш планетарый са сваім праектам «Мінскі фестываль паўнакупальных фільмаў» (MIFF-2019) стаў адукацыйным праектам, які выйшаў у фінал, а таксама — адным з пераможцаў конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, атрымаўшы важкі грашовы прыз — больш як 16 000 беларускіх рублёў. Аляксандр Мікуліч, які ўзначальвае лабараторыю «Мінскі планетарый», расказвае: У абсерваторыі днём можна паглядзець на Сонца.
— Летась мы правялі першы фестываль паўнакупальных фільмаў, сабраўшы кінакарціны на мінскім купале з краін Азіі, Еўропы, Паўднёвай Амерыкі і іншых. Наш глядач змог убачыць усяго 28 новых, раней невядомых творчых работ замежных мастакоў і рэжысёраў. Гэта быў цудоўны вопыт, які паказаў, што наша краіна — сапраўды касмічная дзяржава. Нават навукова-пазнавальнае кіно ў планетарыі ўжо ўносіць уклад у цікавасць да прыродазнаўчых навук, іх развіццё.
Добрую справу трэба працягваць, але як усё гэта зрабіць са сваім сціплым бюджэтам? Падаўшы заяўку на конкурс, прайшлі ў фінал і атрымалі не толькі матэрыяльную падтрымку, але яшчэ новыя веды і вопыт, які патрэбны для развіцця такой адукацыйнай установы, як планетарый.
— У гэтым годзе вырашылі праводзіць фестываль у кастрычніку, калі лісце яшчэ трымаецца на дрэвах, а ў дзяцей няма канікул. Мы хочам, каб максімальна вялікая колькасць людзей прыйшла 18—20 кастрычніка ў парк паглядзець самыя розныя касмічныя фільмы, якія аб’ядноўваюць у сабе і навуку, і мастацтва, — кажа Аляксандр Мікуліч. — Атрыманыя ў конкурсе грошы мы выдаткуем на закупку новых фестывальных паўнакупальных фільмаў, якія пасля будуць заўсёды дэманстравацца ў нашым планетарыі.
Каб было зразумела, ліцэнзія на 50 гадоў на паўнакупальны фільм каштуе ад 3 тысяч долараў і больш! Таму так нялёгка мяняць кінапаказы ў планетарыі. Але фестываль — гэта яшчэ адно рашэнне гэтага пытання. Па-першае, ужо цяпер прымаюцца заяўкі з усяго свету ад мастакоў і рэжысёраў, якія робяць такое незвычайнае кіно ў такой незвычайнай тэхніцы.
— У нас ужо стаяць новыя праектары і гукавая сістэма. Усё гэта дазваляе паказваць нашым гледачам больш якасную карцінку на купале.
Наш планетарый сёлета стане яшчэ і першай пляцоўкай, дзе маладыя рэжысёры і мастакі з Акадэміі мастацтваў прэзентуюць свае паўнакупальныя фільмы. Ужо 28 чэрвеня студэнты пакажуць тое, чаго раней не рабілі, — першыя работы з такой складанай тэхнікай. Паўнакупальнае кіно, калі разумееце, гэта праца не на плоскасці. Тут мноства нюансаў. Напрыклад, праца з аб’ёмам і трохмернай прасторай. Яшчэ важны момант: плошча купала планетарыя нашмат больш за кінаэкран у кінатэатры! Паўнакупальныя фільмы — адзін з самых маладых напрамкаў у кінаіндустрыі. Выявы ў іх выводзяцца на купал з аглядам 360 градусаў, з-за чаго глядач бачыць карцінку вакол сябе, атрымлівае адчуванне поўнага ўдзелу.
— Для многіх студэнтаў удзел у падобным фэсце з такімі работамі стане выхадам на вялікі экран. Гэты кірунак новы, перспектыўны і пакуль малаканкурэнтны. Лепшыя работы мы ўпершыню грашова будзем заахвочваць на фестывалі, а лепшыя фільмы з’явяцца ў нашым рэпертуары, — працягвае Аляксандр Мікуліч і паказвае дыплом фіналіста конкурсу сацыяльных праектаў, дзе ёсць подпіс нашага земляка, лётчыка-касманаўта Алега Навіцкага. Ён быў у журы конкурсу і, вядома, падтрымаў планетарый, у якім не раз бываў.
— Зараз здымаецца такое паўнакупальное кіно з мільённымі бюджэтамі, якое моцна ўражвае. Хочацца ўсё гэта ўбачыць, іншым паказаць. У некаторых краінах у планетарыі збіраюць аншлагі на новых фільмах! Будзем спадзявацца, што ў нас адбудуцца цікавыя прэм’еры падчас фестывалю, — не раскрывае да канца ўсіх сакрэтаў Аляксандр Мікуліч. Што ж, прыйдзем, паглядзім.
kasel@sb.by
Фота аўтара.