Ансамбль «Хорошки» 24 ноября выступит в Ганцевичах

«Харошкі» едуць да вас!

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль для прыхі­льнікаў харэаграфічнага мастацтва падрыхтаваў мноства падарункаў. «Харошкі» 18 лістапада сардэчна запрашаюць у сталічны ПК МАЗа на бенефіс заслужанай ар­тысткі Беларусі Алены Якубец. Пасля канцэрт паедзе ў рэгіёны. Першы ў гастрольным маршруце — горад Ганцавічы. Жыхары Іўя Гродзенскай вобласці 21 снежня чакаюць сольную праграму.

Фота прэс-службы ансамбля «Харошкі».

— Алена Якубец — надзвычай яркая і та­лена­вітая артыстка балета, якая аддана танцуе ў «Харошках» больш за 25 гадоў, — расказвае прэс-сакратар ансамбля «Харошкі» Вольга Тамковіч. — Свайму юбілею артыстка прысвяціла цікавую і ды­на­мічную канцэртную праграму з любімых гледачамі нумароў з залатога фонду калектыву: «Русалачка», «Местачковы вальс», «Таўкачыкі», «Паванька», «Кросны», «Субота».

Сольныя партыі Алена Якубец выконвае пра­фесійна, ствараючы на сцэне прывабныя высо­камастацкія вобразы.

Прыгожыя касцюмы сшылі для кожнага нумара. Канцэрты адбудуцца ў суправаджэнні жывой музыкі аркестра «Харошак». Харэаграфічныя кампазіцыі — аўтарская праца лаўрэата Дзяр­жаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народнай ар­тысткі Беларусі Валян­ціны Гаявой.  

kuzmich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter