Казуля... супраць «Форда» і «ГАЗа»
26.11.2010 16:42:41
На аўтамабільнай трасе каля вёскі Лесіна, што ў Баранавіцкім раёне, — незвычайнае ДТЗ.
А “вінаватай” у дарожна-транспартным здарэнні аказалася... казуля, якая нечакана выскачыла на аўтатрасу.
Па ёй адзін за другім імчалі два аўтамабілі — легкавы “Форд-Галэксі” і грузавы “ГАЗ”. У выніку непрадбачанай сітуацыі легкавік, які ехаў па левай паласе дарогі, збіў з ног жывёліну, пасля чаго “Форд” кінула рэзка ўправа. Пасля моцнага ўдару з боку легкавога аўто ўжо грузавік апынуўся... уверх коламі!
Усё здарылася імгненна, што ні вадзіцелі, ні двое пасажыраў грузавіка спачатку не маглі ўцяміць, што ж адбылося. Толькі пасля таго, калі прыехалі даішнікі, высветлілася: пасажыры атрымалі цяжкія раненні. Яны дастаўлены ў бальніцу.
Дзяніс БУСЛЁНАК