Канавалаў вядзе сваю баразну
03.04.2014 18:46:35
ТРЫЦЦАЦЬ восем гадоў працуе механізатарам у СВК «Калгас імя Дзяржынскага» Бабруйскага раёна Іван КАНАВАЛАЎ. Не аднойчы выходзіў пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва ў гаспадарцы і раёне. І сёлета яго «Беларус» не ведае прастояў
Штораніцы ён выязджае з глебаапрацоўчымі агрэгатамі на палеткі і працуе да заходу сонца. Хутка ў гаспадарцы прыступяць да сяўбы цукровых буракоў. Вопытнаму механізатару даручана рыхтаваць глебу пад гэтую тэхнічную культуру. Дзённыя нормы Іван Васільевіч пастаянна перавыконвае, што дазволіць у самы кароткі тэрмін падрыхтаваць глебу і правесці сяўбу цукровых буракоў.
Уладзімір СУБАТ, «СГ»
Фота аўтара