Камарык — насаты тварык
24.05.2008 01:00:00
Нашы продкі звязвалі насякомых з тым, іншым светам, светам продкаў. Лічылася, што яны нясуць туды душу нябожчыка.
Веснавыя камары ў сялян заўсёды выклікалі пачуццё радасці, таму што з іх з’яўленнем усталёўвалася доўгачаканае цяпло.
У фальклорных тэкстах камар выступае гумарыстычным ці сатырычным персанажам, які надзелены мужчынскай сімволікай. Часта ў вясельных абрадавых песнях жаніха і нявесту параўноўваюць з камаром і мухай. Па народных уяўленнях, камар — гумарыст, добры музыка і танцор на вяселлі. Нездарма казалі: “У гэтым годзе камары джаляць балюча — злуюцца, што мала вяселляў”.
Па колькасці камароў прадказвалі не толькі надвор’е, але і будучы ўраджай: “Камароў мала — аўсу і травы не будзе”; “Шмат камароў — рыхтуйся па ягады, шмат мошкі — шмат грыбоў”.