Каб з прыбыткам гандляваць
07.08.2008 21:00:00
У райцэнтрах Гродзенскай вобласці хутка з’явяцца супермаркеты.
Ужо сёлета супермаркеты пачнуць будаваць у Лідзе, Іўі і Ашмянах. На гэтыя мэты спажывецкая кааперацыя Гро-дзеншчыны выдзяляе 2 мільярды беларускіх рублёў. Здача аб’ектаў намечана на 2009 год, паведаміў старшыня праўлення абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў Станіслаў Мікша.
Аналагічныя гандлёвыя аб’екты плануецца пабудаваць да канца 2010 года ў Мастах, Слоніме і Навагрудку. “Гэта будзе асноўны напрамак работы Гродзенскага саюза спажывецкіх таварыстваў”, — адзначыў Станіслаў Мікша.
Дарэчы, сёлета ў вобласці адкрыты пяць новых магазінаў спажывецкай кааперацыі. Акрамя таго, адрэстаўраваны і ўведзены ў дзеянне больш за 30 спецыялізаваных гандлёвых кропак, якія раней не прыносілі прыбытку.
Усяго цяпер у сістэме Гро-дзенскага абласнога спажывецкага саюза дзейнічае амаль паўтары тысячы магазінаў.
Раман Святлоў