Народны літаратурны тэатр “ЖЫВОЕ СЛОВА” адсвяткаваў 50-годдзе прэм’ерай спектакля “Дудар”
03.11.2016 12:43:55
Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» адсвяткаваў 50-годдзе прэм’ерай спектакля «Дудар». У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка прадставілі дакументальную фантазію, заснаваную на гістарычных фактах з культурнага жыцця беларусаў пачатку ХХ стагоддзя.
Студэнты працуюць не толькі над спектаклямі, але і над развіццём уласных здольнасцей
Вобраз галоўнага героя – Дудара, які грае беларускую музыку, – створаны з дапамогай публіцыстычных артыкулаў, дзённікаў, эпісталярнай спадчыны і мастацкіх твораў Сяргея Палуяна, Вацлава Ластоўскага, Хорхе Луіса Борхеса, Франца Кафкі і іншых аўтараў. Гледачы пабачаць спектакль 5 лістапада на сустрэчы выпускнікоў тэатра, якія сёння працуюць на радыё і тэлебачанні, у кіно і на прафесійнай сцэне.
Адзіны студэнцкі тэатр будуе рэпертуар выключна на роднай мове, паўстагоддзя таму ён быў створаны артыстам Купалаўскага тэатра і выкладчыкам педінстытута і акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой для будучых настаўнікаў, каб яны маглі зацікавіць беларускай літаратурай кожнага вучня. Зараз артысты працягваюць гэтую традыцыю: у 5 – 11 класах ладзяць імправізаваныя ўрокі, якія ілюструюць вершамі, урыўкамі з прозы і драматургіі, песнямі на вершы знакамітых паэтаў. Вандроўны тэатр заўжды гатовы адправіцца з гастролямі па гарадах і вёсках краіны.
Сярод 20 маладых артыстаў – студэнты БДПУ, МДЛУ, Інстытута журналістыкі БДУ, БДЭУ і іншых навучальных устаноў. Трапіць у суполку можа кожны, хто марыць пра сцэну. Звычайна кастынгі і новы набор акцёраў праводзяцца ў верасні, але калі студэнт пакажа творчы нумар, яго возьмуць у любы час, адзначае рэжысёр Алесь Мойскi:
– Мы бясплатна праводзім для студэнтаў трэнінгі, майстар-класы па акцёрскім майстэрстве і сцэнічным маўленні. Акрамя таго, малады чалавек трапляе ў беларускамоўнае асяроддзе людзей, якія шануюць роднае слова і гатовыя навучыць ім карыстацца, здзіўляць публіку, перамагчы страхі і хваляванні перад вялікай аўдыторыяй.
Тым часам
Для падлеткаў, студэнтаў і моладзі стартаваў новы інтэрактыўны праект MOVABOX – пра сучасную беларускую літаратуру. Знаёмства з творамі адбудзецца ў незвычайным фармаце: сюжэтныя хады, тэмы і героі зашыфраваны ў сімвалах. Так, напрыклад, да рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» створаны такія артэфакты, як мяшэчак з манеткай, карта падарожжа з налепкамі, нататнік з чорнымі старонкамі разам з ручкай, магніт з мястэчка Дракошчын, рэцэпт верашчакі і набор для вырошчвання крышталю. Кожны прадмет адсылае да той ці іншай старонкі кнігі. Унікальныя скрыні атрымаюць 20 шчасліўчыкаў, якiя пройдуць адпаведны тэст на сайце праекта movabox.by.