ТОП-темы

Издательство «Четыре четверти» на книжной выставке в Минске представит белорусских и российских авторов

19:30, 9 марта 2026
На XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы выдавецтва «Чатыры чвэрці» адкрые сваю праграму прэзентацыяй кнігі Міхася Пазнякова «Шануем, любім і ганарымся», дзе прагучаць вершы ў выкананні падлеткаў, а атмасферу падтрымае харавы калектыў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя Міхаіла Глінкі. На пляцоўцы Саюза пісьменнікаў будуць анансаваны новыя выданні Валянціны Паліканінай «Дыханием слов Твоих…» і Генрыха Тарасевіча «Час вяроўкай не прывяжаш», што падкрэсліць разнастайнасць сучаснага літаратурнага працэсу, расказала дырэктар выдавецтва Ліліяна Анцух.

Иллюстративное фото Pixabay

Яна дадала:

— Асобным блокам стане сустрэча на стэндзе «Книги из России», якая адбудзецца 21 сакавіка ў 13 гадзін і прысвячаецца Году беларускіх жанчын у нашай краіне і Году адзінства народаў Расіі. Плануем прадставіць шырокае кола аўтараў, спецыяльны госць выставы — расійскі пісьменнік Міхаіл Папоў. Таксама прэзентуем кнігі Валерыя Шэлегава, Кіры Грознай, Аляксандра Сегеня, Дзмітрыя Ермакова, Ганны Козыравай, Валерыя Міхайлоўскага і іншых. Усе яны — вядомыя сучасныя расійскія аўтары, чые творы вылучаюцца самабытнасцю і арыгінальным поглядам на сучаснасць. З боку Саюза пісьменнікаў Беларусі на гэтай сустрэчы паўдзельнічаюць Міхась Пазнякоў, Анатоль Аўруцін, Анатоль Мацвіенка, Уладзімір Дражын, Вячаслаў Раменчык, Рыгор Саланец, Ксенія Бахарава і іншыя.

Выдавецтва свядома не звяртаецца да паўторных выданняў, робячы стаўку на новыя. Падрыхтаваныя да выставы кнігі сугучныя з задачамі ўмацавання культурных сувязей і ўзаемапавагі паміж краінамі, падкрэсліла Ліліяна Анцух:

— Асобная ўвага надаецца чалавечаму вымярэнню літаратуры — думцы пра тое, што развіццё любой краіны грунтуецца на яе людзях. У праграме таксама падкрэсліваецца значны ўнёсак жанчын у грамадскі дыялог і міжнароднае супрацоўніцтва, асабліва на пляцоўках Расіі і СНД.

Нагадаем, на XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе ў сталіцы з 17 па 22 сакавіка, беларускія выдавецтвы прадставяць дзясяткі новых праектаў — ад маштабных гістарычных і культурных выданняў да сучаснай прозы, дзіцячых кніг і інтэрактыўных пляцовак. У праграме — прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі і спецыяльныя ініцыятывы, што адлюстроўваюць асноўныя тэндэнцыі развіцця айчыннай літаратуры і выдавецкай справы.

От хроник страны до мистики Минска: чем порадует ИД «Звязда» на Минской международной книжной выставке

Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.


Павел МИНЧЕНКО
Павел МИНЧЕНКО
Контрольная для власти
Андрей МУКОВОЗЧИК
Андрей МУКОВОЗЧИК
Лицемерие как основа