У кого учиться молодым писателям
16.11.2019 09:19:00
Калі ў сваім папярэднім матэрыяле я казаў, што патрэбна кніга твораў маладых літаратараў пра нашу Радзіму, яе гарады і вёскі і чалавека на зямлі, дык гэта не азначае, што ў іх такіх твораў няма. Яны ёсць. І ў паэзіі, і ў прозе. У газетных і часопісных публікацыях. І нават у кнігах. Праўда, найчасцей у тых, што выпускаюць прыватныя выдавецтвы маленькімі тыражамі і за кошт аўтараў. І часта мастацкі ўзровень такіх тэкстаў не адпавядае патрабаванням часу, узроўню адукацыйнасці грамадства, ды і таму стану нашай літаратуры, якім яна сёння вызначаецца. І як вынік — такая, як кажуць, «кніжная прадукцыя» незапатрабавана, а многія маладыя пісьменнікі невядомы шырокаму чытачу.
Прычыны — адсутнасць прафесійнага рэдагавання ў шэрагу прыватных выдавецтваў тэкстаў маладых, няведанне імі школы літаратурнага майстэрства. А яна ёсць, напрацавана папярэднімі пакаленнямі пісьменнікаў. Таму вазьму на сябе смеласць параіць маладым таленавітым і проста здольным: арыентуйцеся на тыя выданні, дзе захавалася кваліфікаваная рэдактура. І яшчэ: бярыце прыклад з тых пісьменнікаў, чые імёны вядомы не дзякуючы пустой «раскрутцы», а найперш з-за высокіх мастацкіх вартасцей створанага імі — дзяржаўныя СМІ такія творы заўсёды заўважаюць. А калі зноў звярнуцца да твораў пра Радзіму, дык усім нам, хто бярэцца за пяро, таксама ёсць у каго вучыцца.
Вось, напрыклад, Уладзімір Караткевіч. Яго кніга пра Беларусь «Зямля пад белымі крыламі». Першае выданне ў 1977 годзе ва Украіне, якую ён вельмі любіў, — для тамашняга чытача. Нарыс уражвае шчырасцю, веданнем таго, пра што пісьменнік піша, любоўю да Радзімы, патрыятызмам. Што, між іншым, яскрава пацвярджае прадмова Васіля Быкава да аднаго з перавыданняў кнігі (Мінск, «Народная асвета», 1992). Яго некаторыя словы я ўжо цытаваў у сваёй кнізе «Сусвет дабрыні» (2005), але нагадаю. У прыватнасці, Васіль Уладзіміравіч зазначае: «…Вартасць гэтай кнігі не абмяжоўваецца толькі фактаграфіяй, якой бы займальнай і праўдзівай яна ні была. Тут, што не менш важна, кожная думка аўтара сагрэта гуманістычным пачуццём, шчырай любоўю да Радзімы і яе жыхароў. Тут стрымана выказаны высакародны запавет пакаленням, якія толькі ўваходзяць у жыццё і яшчэ ў яго ўвойдуць. Запавет любові і надзеі, спраўдзіць які належыць вам, цяперашнім і будучым чытачам кнігі». Дадам, сярод яе чытачоў былі і многія будучыя пісьменнікі, аўтары зборніка «Мая Радзіма», пра які я расказваў у папярэднім матэрыяле.
А сам Уладзімір Караткевіч, звяртаючыся да юных чытачоў у сваёй кнізе, даваў ім наказ: «Любіце гэтую святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна».
Мудрыя, прасякнутыя любоўю да нашай Радзімы, да ўсяго нашага словы… Да мінулага, далёкага і нядаўняга, гераічнага, няпростага, а ўвогуле стваральнага. Да таго часу нашых прашчураў, а значыць, і таго нашага часу — мы іх нашчадкі. А таксама і да сённяшняга нашага часу — няпростага, але стваральнага: угледзімся ў яго, асэнсуем, скажам пра ўсё сваё шчырае слова…
Ужо бліжэй да сённяшняга дня кніга Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля». Яе ў 2010 годзе выдала «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». «Партрэт Беларусі» — гэта аўтарскае. Пісалася ў першыя гады станаўлення нашай незалежнай краіны — у няпросты час. Але пісалася шчыра і з верай у наш народ, у правільнасць абранага ім шляху. Цытую аўтара: «Любая Радзіма! Вельмі шаноўная мая Беларусь! Маці наша родная — усім нам разам і кожнаму паасобку! Нізка схіляюся перад табой у пашане ўжо толькі за тое, што ты заўсёды была, заўсёды ёсць і заўсёды будзеш. І калі думаеш пра цябе, і калі часам забываешся — ты спрадвеку з намі!»
«Мая Беларусь» — так скажа кожны, хто любіць сваю Айчыну. А чыя яна яшчэ, як не свая, мая, наша, тых, хто нарадзіўся на ёй і жыве?.. «Мая Беларусь», — кажуць і многія іншыя людзі, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, для якіх яна стала сваёй… І калі далей Янка Сіпакоў піша, што «у нас вельмі цудоўныя людзі — добрыя, ласкавыя, спагадлівыя, працалюбівыя, сціплыя, вясёлыя, але не бесклапотныя», — таксама праўда. Як і праўда, што не трэба верыць таму, «…калі нехта пачне ганіць і ганьбаваць твой народ». А чаму гэта робіцца — вядома. І яшчэ цытата: «Наш славуты старажытны род і наша зычлівая зямля вечныя!» Ды і пісаць пра гэта, як казаў пісьменнік, трэба толькі шчыра, па патрэбе душы. І толькі тады, калі адчуваеш, што я — гэта мы, і наадварот.
Дык вось, маладыя творцы і не толькі творцы, а проста маладыя грамадзяне сваёй краіны: мы — гэта мы. І ніхто іншы. Мы самі стваральнікі ўсяго свайго і нашага. А падмурак стваральнасці яскрава намаляваны нашымі пісьменнікамі, у прыватнасці, у дзвюх ужо названых кнігах. Гэта наша гісторыя, мова, наш дух, дасягненні нашых продкаў ва ўсіх галінах жыцця. І нашы дасягненні.
А трэцяя кніга, ужо сённяшняя, пра яе некалі пагаворым асобна, — «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам» Міколы Маляўкі (2018, «Народная асвета»). Абразкі з жыцця нашых продкаў — аповед пра мінулае нашай Радзімы…
Ізноў да маладых творцаў. У нашай літаратуры, акрамя трывалай школы творчага майстэрства, ёсць і адметная, так бы мовіць, школа павагі пісьменніка да сваёй зямлі, чалавека на ёй, да ўсяго створанага папярэднікамі. І да таго, што ствараецца сёння. Убачыць гэта, асэнсаваць — справа гонару кожнага. І не толькі пісьменніка, адна з задач якога сваім непаўторным словам расказаць пра гэта ўсяму свету. Дык давайце ж паспрабуем: прыклады папярэднікаў ёсць. І класіка Уладзіміра Караткевіча, пра якога вялікі Васіль Быкаў сказаў, што ён «як сапраўдны патрыёт і інтэрнацыяналіст… імкнуўся свае багатыя веды пра Бацькаўшчыну зрабіць здабыткам іншых нацыянальнасцей». І славутага Янкі Сіпакова, які вельмі любіў «сваю Беларусь». І нашага знакамітага сучасніка Міколы Маляўкі, таксама, як і яны, патрыёта і інтэрнацыяналіста. І многіх іншых пісьменнікаў, якімі багатая наша літаратура.

Уладзімір Саламаха