Iльдзiнкi у дзiцячым сэрцы
20.12.2006
Яны знiкаюць ад чалавечай дабрынi i спагады
Да таго часу як у Зоi Гавака з вёскi Задвор’е Стаўбцоўскага раёна саспела рашэнне ўзяць да сябе ў сям’ю прыёмнае дзiця, за яе плячамi былi доўгiя гады работы ў школе-iнтэрнаце. Яна бухгалтар, няхай i менш, чым педагогi, але ўсё роўна кожны дзень глядзела на дзяцей, у якiх укралi дзяцiнства: некаторым з iх не было да каго паехать нават на канiкулы. I Зоя Iванаўна стала браць iх дамоў на выхадныя. Калi школу закрылi, жанчына адчула стрункамi сваёй душы, што ёй не хапае гэтага клопату, што сэрца прывыкла саграваць дзяцей, якiм холадна i няўтульна ў гэтым свеце. Калi яна ўзяла на выхаванне Ваню Калкоўскага, суседзi шапталiся: навошта, маўляў, ёй гэтыя клопаты? Не хапала, каб тут брыдкасловiў ды па агародах лазiў. Прайшоў год. Ваня не толькi не парушыў парадку ў вёсцы, але так запаў у душу ўсiм, што тыя ж суседзi сталi гаварыць Зоi Iванаўне: “I дзе ты толькi ўзяла гэтае дзiця?!”
Сёння Ваня Калкоўскi вучыцца ў дзевятым класе сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы. Яго поспехi ў вучобе настолькi высокiя, што хлопец мае цвёрды намер паступаць у медыцынскi унiверсiтэт, сур’ёзна да гэтага рыхтуецца. Мацярынскае сэрца Зоi Iванаўны вылечыла хлопчыка, якi быў скаваны льдзiнамi сiроцкай долi. Узамен за гэту любоў Ваня сумеў стаць для Зоi Iванаўны як родны сын: ён першы памочнiк, не баiцца нiякай работы, ласкавы, паслухмяны. На канiкулы Зоя Iванаўна забiрае да сябе на пабыўку з Вiлейскай школы-iнтэрната для дзяцей з пару-шэннямi мовы малодшага брата Ванi Арцёма. I тады ў сям’i сапраўднае свята (гэты момант вы i бачыце на здымку).
Сектар аховы дзяцiнства аддзела адукацыi Стаўбцоўскага райвыканкома, якi ўзначальвае Таццяна Дзявойна, як можа падтрымлiвае прыёмныя сем’i, аказвае iм псiхалагiчную i педагагiчную дапамогу, жыве iх праблемамi i ра-дасцямi. Стала традыцыяй збiрацца ўсiм на пасяджэнне клуба па iнтарэсах “Буслянка”. Такiя сустрэчы даюць магчымасць прыёмным бацькам абсудзiць свае праблемы i парадавацца поспехамi, атрымаць парады, падтрымку, сагрэцца душою i проста адпачыць за кубкам гарбаты. Сёння ў Стаўбцоўскiм раёне iснуе 18 прыёмных сем’яў, у якiх выхоўваюцца 20 сацыяльных сiрот. Сумесна з дырэкцыяй Стаўбцоўскага сацыяльнага дзiцячага прытулку сектар аховы дзяцiнства актыўна шукае бацькоў для дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi. I гэтыя стараннi маюць плён. За чатыры гады работы дзiцячага прытулку рэабiлiтацыю прайшлi 165 дзяцей. 140 з iх вярнулi ў родныя сем’i цi паўнацэнна выхоўваюцца ў прыёмных.