I за электронныя рублі
20.12.2013
Уладальнікі пластыкавых картак у Слуцку атрымалі магчымасць падпісвацца на перыядычныя выданні праз сістэму «Інтэрнэт-Падпіска».
Фізічныя асобы могуць аплаціць падпіску на друкаваныя СМІ праз аплатныя сістэмы «InterPlat» з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак MasterCard, эмітаваных ААТ «Белгазпрамбанк», і «WebPay» з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак VISA і MasterCard, эмітаваных рознымі банкамі, а таксама пры дапамозе электронных грошай «EasyPay». Тэрміны афармлення падпіскі праз Інтэрнэт скарачаюцца на пяць каляндарных дзён у сувязі з неабходнасцю правядзення аплаты за аформленую падпіску і залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак прадпрыемства да заканчэння падпіснога перыяду.
Юрыдычныя асобы ажыццяўляюць аплату аформленай падпіскі паводле рахункаў-фактур.
Марына БАРАДАЎКА, «Р»