Глубокое приглашает познакомиться с Вишневой Королевой, принять участие в этно-вечеринке и отведать сочных ягод
12.07.2019 14:45:00
Людмила МИНКЕВИЧ
Вішнёвы фестываль праходзіць у Глыбокім з 2013 года. Нездарма гэты горад заслужыў званне вішнёвай сталіцы. Дамы глыбаччан ужо некалькі стагоддзяў ззяюць у атачэнні чырвоных рубінаў. Адкуль вішні з’явіліся на Глыбоччыне? Існуе некалькі версій. Па адной з іх, вішнёвыя сады ў рэгіёне заклаў мясцовы селекцыянер Баляслаў Лапыр, які прывёз саджанцы з Польшчы. Па другой — вішні ў Глыбокае завезлі мясцовыя манахі. На месцы сучаснай царквы Раства Найсвяцейшай Багародзіцы раней размяшчаўся манастыр кармелітаў босых, і манахі гэтага ордэна заўсёды лічыліся добрымі садоўнікамі. А ў суседняй вёсцы Удзела існаваў манастыр францысканцаў, іх вішнёвы сад нават у пісьмовых крыніцах XVIII стагоддзя ўзгадваецца. Ёсць і версія-легенда. Мясцовыя жыхары расказваюць, што вішні ў Глыбокім з’явіліся дзякуючы барону Мюнхаўзену. Нават гатовы паказваць на гарадскіх могілках стары двухметровы чыгунны крыж, на якім пазначана яго прозвішча.
Хоць дакладна і не вядома па якой прычыне, але вішняў у Глыбокім сапраўды шмат. І не толькі на дрэвах. Вішнёвыя сімвалы можна адшукаць па ўсім горадзе. Адзін з іх — помнік вішні, які прадстаўляе сабой цыліндрычную тумбу, стылізаваную пад дрэва, дзе размешчана галінка ягад з лісцікамі. Помнік адкрылі ў горадзе ў 2013 годзе. А летась тут з’явілася рэзідэнцыя Вішнёвай Каралевы. Па форме дом нагадвае кветку вішні, а пяць пакояў сімвалізуюць яе пялёсткі. Побач з рэзідэнцыяй ўстаноўлены два каваных дрэва — на адным ў выглядзе вішань намаляваныя гербы гарадоў-пабрацімаў Глыбокага, на другім — сцягі краін, якія з’яўляюцца удзельніцамі фэсту.
Асабліва шмат чырвоных ягад рознага кшталту на Вішнёвым фестывалі. Сёлета ён пройдзе з 23 па 27 ліпеня. У першы фестывальны дзень розныя мерапрыемствы прадставяць грамадскія аб’яднанні, 24 ліпеня ў дзень спорту «Вішнёвы горад футбола» будуць праведзены розныя спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы на гарадскім стадыёне. 25 ліпеня ў дзень моладзі «Вішнёвы драйв» арганізуюць гульні, забаўляльныя праграмы, музычныя выступлені. Асноўныя ж мерапрыемствы фестывалю пройдуць 26 і 27 ліпеня. Гасцей чакаюць этна-вечарына, конкурс баяністаў, «Вішнёвае вяселле», пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу «Райскі сад — 2019», канцэрт замежных калектываў. Па традыцыі пройдзе святочнае шэсце з удзелам Вішнёвай Каралевы.
mila@sb.by