Гатуй сваё
18.01.2013
ТУШАНКА МЕСКАЯ
Грыбы памыць, дробна нарэзаць i падсмажыць з нашаткаванай цыбуляй.
Моркву ачысцiць i нацерцi на буйной тарцы. Бульбу абабраць i дробна нарэзаць. Мяса прамыць i нарэзаць невялiкiмi кавалачкамi.
Усю падрыхтаваную емiну скласцi ў чыгунок, дадаць вады, coлi i перцу i паставiць над накрыўкай у духоўку на паўтары гадзiны. Пасля гэтага дадаць лаўровага лiсту i сечанай зелянiны кропу; тушыць яшчэ 5 хвiлiн.
Гатовую страву ўпрыгожыць алiвамi.
* Ялавiчына — телятина
ГРЫБНЫ СУП З БУЛЬБАЙ
Маслякi ачысцiць, старанна памыць. Ножкi адрэзаць, дробна насекчы i падсмажыць на масле. Моркву, пятрушку, цыбулю нарэзаць саломкай i таксама падсмажыць. Капялюшыкi грыбоў нарэзаць, апарыць кiпенем, адкiнуць на друшляк. Пераклаўшы ў рондаль, залiць вадой i варыць 40 хвiлiн. Затым дадаць падсмажаныя ножкi грыбоў, моркву, пятрушку, цыбулю i кубiкi бульбы. Прыправiць соллю, перцам, часнаком, лаўровым лiстом да смаку i варыць да гатовасцi. Забялiць смятанай i пасыпаць здробненай зелянiнай пятрушкi.
ПАМIДОРЫ КРЫПАНЫЯ
Свiнiну прапусцiць праз мясасечку, падсмажыць з соллю i перцам на тлушчы. Цыбулю, моркву i салеру дробна нарэзаць, пакласцi ў рондаль, аблiць тлушчам i тушыць да мяккасцi. 3 памiдораў выняць сярэдзiнкi i пакласцi ix у рондаль з зялёным гарошкам i карэннямi, патушыць яшчэ трохi i змяшаць з сечаным мясам. Усё разам тушыць яшчэ 15 хвiлiн. Гэтым начыннем накрыпаць памiдоры, паскладаць ix у адзiн шэраг у шырокi рондаль, улiць шклянку вады i тушыць пад накрыўкай 20 хвiлiн. Пад канец улiць смятану.
ГУСЬ З КАПУСТАЙ
Тушку гyci ачысцiць, нацерцi карыцай, мушкатовым арэхам цi гваздзiком, пасалiць.
Цыбулю падсмажыць на тлушчы*, змяшаць з кiслай капустай, дадаць дробна нарэзаныя яблыкi, перац, лаўровы лiст, патушыць 15 — 20 хвiлiн. Накрыпаць* гусь гэтым начыннем, зашыць i смажыць у духоўцы каля дзвюх гадзiн, пераварочваючы, палiваючы шмальцам i апырскваючы вадой, каб гусь не падгарэла.
* Тлушч — жир
Накрыпаць — нафаршировать
ЦУРА, КРЫШАНКА
Жытнi хлеб са скарынкай нарэзаць дробнымi кубiкамi, падсмажыць на алеi, астудзiць (альбо хлеб не смажыць, а накрышыць i палiць алеем, добра размяшаўшы), дадаць нашаткаванай цыбулi, цёртага хрэну, пасалiць, паперчыць, перамяшаць, залiўшы квасам.
* Жытнi хлеб — ржаной хлеб
По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.