Гатуй сваё
26.10.2012
БУЛЬБIШНIКI
Бульбу памыць i адварыць. Ачысцiць, патаўчы, дадаць крухмал, сметанковае масла, яйка, перац, соль, добра перамяшаць, скачаць шарыкi ўвелькi са слiву i падсмажыць да ўтварэння румянай скарыначкi. Потым скласцi бульбiшнiкi на бляху, залiць смятанай i запячы ў духоўцы (10 хвiлiн).
* Сметанковае масла — сливочное масло
ПАРАСЯ Ў ЖЭЛЕ
Мяса парасяцi адварыць з морквай, салерай, пятрушкай, цыбуляй, соллю i прыправамi. 3 мяса выняць буйныя косткi так, каб не сапсаваць выгляд мяса, нарэзаць яго на кавалкi, паскладаць на посуд, адвар працадзiць. Жэлацiн распусцiць спачатку у халоднай вадзе, затым давесцi да кiпення, змяшаць з дзвюма шклянкамi адвару i залiць мяса, упрыгожыць нарэзанай агароднiнай i дзелькамi цытрыны*. Ахаладзiць.
* Цытрына — лимон
БАЦВIННЕ
Зварыць мясны прыварак з карэннямi i прыправамi. Адрэзанае бацвiнне патрымаць 30 хвiлiн у халоднай вадзе, добра прамыць, патушыць 10 хвiлiн да мяккасцi. Бурачкi прамыць, залiць халоднай вадой i варыць. Звараныя бурачкi ачысцiць ад тонкай лупiнкi i нарэзаць саломкай.
Зварыць укрутую яйкi. Бялок нарэзаць дзелькамi, жаўток расцерцi разам са смятанай.
Пакласцi у рондаль з прываркам тушанае бацвiнне, бурачкi, падрумяненую на тлушчы муку, перац, соль. Варыць 5 хвiлiн. Да гатовай стравы дадаць смятану з жаўтком, дзелькi бялка, насечаныя шчыпяры цыбулi, зелянiну кропу i пятрушкi.
Можна дадаць у бацвiнне таксама адваранай i нарэзанай кубiкамi бульбы.
ПРАЖАНIНА
Грыбы адварыць, адкiнуць на друшляк, адвар працадзiць. На патэльнi падсмажыць муку да колеру «забеленая кава». Свiнiну нарэзаць невялiкiмi кавалачкамi, бульбу, моркву i салеру — кубiкамi (да 1 куб. см), цыбулю i грыбы дробна нашаткаваць. Усё асобна крышку абсмажыць, потым скласцi ў чыгунок i перамяшаць. У грыбны адвар улiць смятану i таматавую пасту, а таксама ўсыпаць падсмажаную муку, перамяшаць, залiць емiну ў чыгунку, пасалiўшы i дадаўшы прыпраў. Пражыць пад накрыўкай у печы цi духоўцы не менш гадзiны.
* Салера — сельдерей
IКРА 3 СЕЛЯДЦА
Складнiкi: 1 селядзец, 1 морква, 200 г плаўленага сыру, 200 г сметанковага масла.
Вымачанага ў вадзе i малацэ селядца ачысцiць ад скуры i костак. Потым разам з варанай морквай, плаўленым сырам прапусцiць праз мясасечку, дадаць сметанковае масла, змяшаць. Выкласцi горкай, упрыгожыць сметанковым маслам.
САЛАТА СА СВЕЖЫХ ГРЫБОЎ I БУЛЬБЫ
Складнiкi: 300 г грыбоў, 4 бульбiны, 1 цыбулiна, 200 г салатнай заправы, 1 памiдор, соль, перац, зялёная салатка, зелянiна кропу цi пятрушкi.
Адвараныя i астуджаныя грыбы i бульбу нарэзаць кубiкамi, злучыць з нашаткаванай цыбуляй, пасалiць да смаку. Палiць салатнай запраўкай i грыбным адварам, змяшаць. Пакласцi на талерку, упрыгожыць лiсцем зялёнай салаткi, кропам i кружкамi памiдора.
По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.