Уругвайская спявачка і актрыса Наталля Арэйра збіраецца выступіць на сцэне Палаца спорту 14 снежня
26.09.2014 15:37:00
Нам гэтая лацінаамерыканская зорка больш вядомая як выканаўца галоўных роляў у аргенцінскіх серыялах “Багатыя і знакамітыя” і “Дзікі анёл”. Аднак у свае трыццаць сем Арэйра паспела дабіцца поспеху не толькі ў кіно, але і ў музыцы. Наталляй выпушчаны тры студыйныя альбомы, акрамя таго напісаны шматлікія саўндтрэкі да фільмаў і серыялаў. Праявіла сябе лацінаамерыканка і ў іншых абласцях — актрыса з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ у Аргенціне і Уругваі, лічыцца “хроснай маці” зборнай Уругвая і суправаджае футбалістаў у паездках, разам са старэйшай сястрой Адрыянай выпускае адзенне пад маркай Las Oreiro. Чым збіраецца здзівіць гледачоў падчас снежаньскага візіту “Наша Наташа” (так гучыць назва канцэрта), даведаемся праз колькі месяцаў.
mila@sb.by