Дырэктар капыльскага ААТ «Праснакі» Віталь Платун: «Кіраўнік павінен мець чыстыя памкненні»
27.03.2021 11:41:00
Амаль усе галоўныя спецыялісты капыльскага ААТ «Праснакі» — моладзь. Працаваць яны ўмеюць з поўнай аддачай, унікаючы ва ўсе нюансы вытворчасці. Адчуваюць адказнасць, будуюць грандыёзныя планы і паступова здзяйсняюць іх. Кіруе калектывам трыццацічатырохгадовы Віталь ПЛАТУН. З адзнакай закончыў ён Навагрудскі агракаледж. Вышэйшую агранамічную адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаграўніверсітэце. Сёлета завяршае завочную вучобу ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. На Капыльшчыне яго прызнавалі Чалавекам года. Партрэт дырэктара ўпрыгожваў раённую Дошку гонару. У сталічным Палацы Рэспублікі на ўрачыстым святкаванні 100-годдзя Мінсельгасхарча малады кіраўнік атрымаў юбілейны медаль. У арсенале ўзнагарод яго шматлікія дыпломы і граматы.
Віталь Віктаравіч удзельнічаў у рабоце VІ Усебеларускага народнага сходу. Сельгаспрадпрыемства, якім кіруе, нарошчвае аб’ёмы вытворчасці малака, ялавічыны, збожжа. Валавы збор зерневых летась упершыню за гісторыю гаспадаркі перавысіць 8200 тон. Кожны гектар даў па 45 цэнтнераў збажыны і звыш 30 цэнтнераў насення рапсу.
Паспяхова развіваецца жывёлагадоўля. Летась амаль на 1300 кілаграмаў павялічыўся сярэднегадавы надой малака ад каровы. Сёлета жывёлаводы намерваюцца перавысіць шасцітысячны рубеж і ў перспектыве давесці надой ад каровы да 10 тысяч кілаграмаў малака.
А ўраджайнасць збожжавых плануецца павысіць да 50 цэнтнераў з гектара.
Пад вясновымі промнямі сонца на вачах падсыхаюць аблогі перакацістых палёў Капыльшчыны. З дырэктарам ААТ «Праснакі» Віталем Платуном імчым на легкавіку па асфальтаванай дарозе да цэнтральнай сядзібы. Каля рапсавага поля ён спыніў машыну. Акінуў позіркам пасевы: мясцінамі праглядаліся плешыны. З другога боку дарогі цягнуліся ўдалячынь роўныя радкі азімай збажыны. Праз палі і сенажаці звілістая стужка дарогі вядзе да аграгарадка Камень, былой цэнтральнай сядзібы суседняй гаспадаркі. Чатыры гады таму яе далучылі да ААТ «Праснакі». Апусцелы будынак канторы пераабсталяваны ў маладзёжны інтэрнат. Прыемна ўразіў сучасны дызайн у памяшканні. Сцены шырокага калідора і прасторнай залы ўпрыгожваюць нацюрморты. Ад гаспадыні інтэрната Тамары Васілевіч даведаліся, што гэта творы яе дачкі, якая вучыцца ў сталічнай школе мастацтваў імя Ахрэмчыка. Па-хатняму ўтульна ў пакоях. Жывуць у іх галоўны аграном Настасся Аўчарова, галоўны заатэхнік Ніна Яроменка, заатэхнік-селекцыянер Ігар Маркевіч, бухгалтар Таццяна Жэйма.
— Навасёлаў чакае і двухпавярховы інтэрнат у аграгарадку Праснакі, — паведаміў Віталь Платун. — Калектыў пастаянна папаўняецца моладдзю. Для іх абсталявалі інтэрнаты. Маладым сем’ям рамантуем жылыя дамы. Летась у аграгарадку Камень справіла наваселле сям’я жывёлавода Дзмітрыя Гіршыка. На чарзе рамонт яшчэ двух дамоў.
— У многіх гаспадарках жадаючым выдаюць надзел зямлі і грашовую пазыку для забудовы. Вы такое практыкуеце?
— Гэта цудоўная ідэя. Мы за раней узведзеныя домікі яшчэ не разлічыліся з банкамі. Пакуль сродкаў на будаўніцтва дамоў не стае, прапануем людзям капітальна адрамантаваныя дамы.
Рабочыя рукі ў гаспадарцы патрэбны. З кожным годам усё цяжэй з кадрамі механізатараў і жывёлаводаў. Выпускнікі школ імкнуцца атрымаць вышэйшую адукацыю. А на фермах, на тэхніцы хто будзе працаваць? З галоўнымі спецыялістамі расказваем школьнікам пра сельскія прафесіі. Настройваем старшакласнікаў выбіраць іх. З тымі, хто выяўляе такое жаданне, заключаем дамовы і на перыяд вучобы выплачваем стыпендыю.
— Віталь Віктаравіч, праблема падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплексу закраналася на VІ Усебеларускім народным сходзе, у рабоце якога вы прымалі ўдзел.
— Так, адкрыта выказваліся розныя думкі. Увогуле ўразіла атмасфера з’езда. Запомніліся выступленні глыбінёю ўзнятых праблем. Нічога не было надуманага. У кулуарах абмяркоўвалі іх. Важна, што выказванні пачуты і прыняты да свядомасці. Мяне больш цікавіла перспектыва развіцця сельскагаспадарчай галіны, у прыватнасці варыянтаў падтрымкі занядбалых гаспадарак. Прэзідэнт адзначыў у сваім грунтоўным выступленні, што такія сельгаспрадпрыемствы даціруюцца дзеля таго, каб вяскоўцам было дзе на хлеб надзённы зарабляць. Варта вышукваць варыянты далейшай дзейнасці такіх калектываў. Запомнілася выступленне Прэм’ер-міністра, які вызначыў, што неабходна зрабіць у краіне, колькі для гэтага трэба сродкаў і адкуль іх узяць.
Сваімі ўражаннямі пра форум падзяліўся ў калектыве. З галоўнымі спецыялістамі абмеркавалі далейшыя накірункі дзейнасці. Крок за крокам выводзім гаспадарку з прарыву. Калі прымаў кіраўніцтва, гадавы надой ад каровы не перавышаў 3000 кілаграмаў. Зімою кармы для жывёлы закуплялі дзе толькі можна было. Гэта паслужыла добрым урокам. З наступнага года актыўна ўзяліся за нарыхтоўку сенажу і сіласу. Летась назапасілі 32 кармаадзінкі на ўмоўную галаву. Лішкі кармоў прадаём. На нашых фермах звыш 4000 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 1610 дойныя каровы. Сярэднегадавы надой ад кожнай дасягнуў 5500 кілаграмаў малака. Жывёлагадоўля не станок, што націснуў на кнопку і атрымаў прадукцыю. Любы фактар уплывае на вынік. Мне пашчасціла стажыравацца ў агракамбінаце «Сноў», які ўзначальвае Мікалай Радаман. Шмат карыснага ў кіраванні людзьмі пераняў у яго, а таксама ў дырэктара СВК «Гарадзея» Мікалая Салаў’я, у былога кіраўніка слуцкай гаспадаркі «Вежы» Васіля Ачапоўскага. З першых дзён майго дырэктарства дапамагаў мне ўсталёўваць аўтарытэт дырэктар суседняга ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі.
— І з чаго пачыналі ў гаспадарцы?
— Не з пернікаў, а з жорсткага навядзення парадку на фермах, мехдвары. Некаторыя прыходзілі на працу не дзеля таго, каб нешта зарабіць, а дамоў штосьці панесці. З тымі, хто не вытрымаў патрабаванняў, развітваліся. Панавала ў некаторых думка, што доўга ў гаспадарцы не затрымаюся.
— Без каманды, пэўна, было б не справіцца.
— Разумеў, што трэба гуртаваць касцяк аднадумцаў. Акрамя ветурача, астатнія пасады галоўных спецыялістаў былі вакантныя. Выручылі сувязі, якія набыў у час працы галоўным аграномам у капыльскім ААТ «Ціміразеўскае». У мяне тады практыкаваўся выпускнік Гродзенскага дзяржаграўніверсітэта Раман Бабуль. Знайшоў яго і запрасіў узначаліць агранамічную службу. Па ўрадлівасці нашы пясчаныя глебы крыху перавышаюць 30 балаў. Трэба пастарацца, каб атрымаць неблагую ўраджайнасць. Значную дапамогу аказвае ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат», структурным падраздзяленнем якога мы сталі. Пагашана большасць банкаўскіх крэдытаў. Сярэднемесячны заробак у гаспадарцы перавышае 1100 рублёў. Абнавіўся машынна-трактарны парк. Інжынернай службай кіруе Уладзімір Лазоўскі. Пачынаў ён вадзіцелем. Завочна вучыцца ў сталічным агратэхуніверсітэце. Даручаю яму кіраваць калектывам, калі адлучаюся па справах. Эканамічную службу ўзначальвае педантычная Ірына Курсоўская. Моладзь пацягнулася да нас. Юнакі пасля службы ў арміі вяртаюцца і працуюць у нас.
— Ці падтрымліваеце сувязь з навукоўцамі?
— Спецыялісты РНПЦ жывёлагадоўлі і раслінаводства дапамагаюць укараняць сучасныя тэхналогіі. Падцягнулі мяне і галоўных спецыялістаў. На нашай ферме ладзіў майстар-класы па даенні кароў доктар сельскагаспадарчых навук Міхаіл Бараноўскі. Выкарыстоўваем парады вучоных і ў раслінаводстве. І ў стылі кіраўніцтва многае пераймаю ў навукоўцаў. На пачатку дырэктарства сон не браў. На досвітку ляцеў на фермы кантраляваць, ці накормлена жывёла. Там і заканчваў працоўны дзень. Зараз, калі ўсё адпрацавана ў тэхналагічным ланцужку, такой неабходнасці няма. Але руку трымаю на пульсе. Пасля далучэння суседняй гаспадаркі клопатаў дадалося.
— Каб паспяхова кіраваць калектывам, трэба быць дужым.
— Як і сумленным, справядлівым. Кіраўнік павінен мець чыстыя памкненні, і людзі да цябе пацягнуцца.
— Калі вы адчулі сябе ўпэўненым у даручанай справе?
— На другі год дырэктарства нечакана прыехаў кіраўнік вобласці. І адразу адправіўся на ферму, мехдвор. Пагутарыў з людзьмі. Сустрэўся са мною і паведаміў, што чуў толькі добрыя словы пра мяне. Тады і адчуў сваю ўпэўненасць.
— Якія словы ўпісалі б у характарыстыку пра сябе?
— У першую чаргу праца і справядлівасць. Працай выхоўвалі бацькі мяне і дзвюх сясцёр. Прывучалі да справядлівасці. Разумею як кіраўнік, што павінен не толькі клапаціцца пра вытворчасць, але і пра жыццё калектыву. Да мяне звяртаюцца людзі. Дапамагаю ў першую чаргу тым, хто мае большую патрэбу. Даводзіцца быць і суддзёю. Перш чым прыняць рашэнне, выслухваю ўсе бакі. А калі і караю каго, то гуманна, каб не адбіць жаданне да працы.
— Ці верыце ў лёс?
— Часткова веру. Цяпер разумею, што зрабіў правільны выбар у жыцці. Вясною, калі тэхніка выходзіць у поле, пракладваецца першая баразна, зямля выглядае непрывабна. А праз тыдзень на ёй прабіваюцца тоненькія парасткі. Глядзіш на іх і ахоплівае эйфарыя. Кранае сэрца і жніўны час, калі поле напоўнена гулам камбайнаў. Жыццё багата і на святы. Маё любімае — Вялікдзень, калі на святкаванне збіраецца ўся сям’я.
— Віталь Віктаравіч, у жыцці ўсё пастаянна мяняецца. Калі вам прапануюць іншую працу, як паступіце?
— Прапановы былі. Кабінетная праца не для мяне. Тэарэтычным і практычным вопытам дзялюся з маладзейшымі, што папаўняюць калектыў. А тым, хто толькі ступіў на шлях кіраўніка, раю верыць, што ўсё атрымаецца, і ні ў якім разе не зламацца, не апускаць рукі пры няўдачах. У працы на зямлі вынік адразу не атрымаеш. Дзеля дасягнення мэты важна быць упартым.
subbat50@mail.ru