Дрэвы кахання
17.09.2010 18:09:32
Кажуць, што прырода — лепшы мастак.
На Мазыршчыне з гэтым не паспрачаешся, гледзячы на гэты цуд, створаны ёю на тэрыторыi КСУП «Зара» Мазырскага раёна. Растуць побач два дрэвы — дуб i сасна. Дуб як быццам абняў i прытулiў да сябе сасну, а тая, нiбы сарамлiвая дзяўчына, схавалася пад яго дужымi галінамі.
Дарэчы, такiх вялiкiх жалудоў, як на дубе закаханых, я не бачыла нiдзе.