Доўгія лета
31.01.2014
На Брэстчыне жывуць 86 чалавек ва ўзросце больш за 100 гадоў.
Гэта вобласць займае трэцяе месца ў Беларусі па колькасці доўгажыхароў пасля Гродзенскай і Мінскай, дзе такіх людзей 128 і 94 адпаведна.
Дарэчы, Брэстчына — адзін з рэгіёнаў, дзе жывуць тыя, хто нарадзіўся ажно ў 1900 годзе і чый узрост сёння складае 114 гадоў.