Дапаможам міліцыі.
24.07.2010 08:50:00
Заслаўскі АМ Мінскага РУУС устанаўлівае месцазнаходжанне прапаўшага без вестак Сяргея Пятровіча СТРЫЖАНКОВА, 14 кастрычніка 1957 года нараджэння, ураджэнца горада Століна Брэсцкай вобласці.
Пражываў у Століне на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 31—1. 30 жніўня 2003 года ён пайшоў з пасёлка Шаршуны Мінскага раёна, дзе знаходзіўся на сезонных работах, і да гэтага часу пра яго нічога невядома. На выгляд яму 45 гадоў, хударлявы, валасы русыя, вочы карыя, на плячы ёсць шрам у выглядзе трохкутніка, на левай шчацэ радзімка, хворы на эпілепсію. Быў апрануты ў бэжавую вятроўку, рабочае адзенне цёмнага колеру, чорныя чаравікі. Просьба да тых, хто ведае пра месцазнаходжанне С.П.Стрыжанкова ці бачыў яго, патэлефанаваць па нумары 544-25-38 або 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.