Дачка не падводзіць матулю
16.03.2013 19:46:14
30 гадоў адпрацавала даяркай Ніна Нічыпараўна ВАСІЛЕЎСКАЯ з аграгарадка Багушэвічы Бярэзінскага раёна
— Сама я родам з Косавак, — распавядае жанчына. — А сюды, у Багушэвічы, замуж пайшла. Муж, Леанід Іванавіч, таксама амаль усё жыццё ў жывёлагадоўлі: і пастухом быў, і конюхам, і брыгадзірам у мясцовым калгасе.
Разам выгадавалі сына і чатырох дачушак. Тры з іх — Галя, Ганна ды Зіна — пазвівалі свае гнёзды ў сталіцы, сын Міхаіл жыве ў Гродне, працуе на чыгунцы. Бліжэй за ўсіх — у роднай вёсцы — засталася малодшая дачка Жана. Тут яна, як некалі і яе матуля, працуе на МТФ аператарам машыннага даення.
Алена ГРОМАВА
Фота аўтара