Даўгі нашы
08.06.2018 17:08:44
Игорь САВОСТЕНКО
Амаль уся планета жыве ў крэдыт. Такі лад жыцця сёння стала ўвайшоў у побыт большасці краін. Мы з вамі не выключэнне. У дадзеным выпадку на перадавой банкаўскі сектар: прапаноў на фінансавым рынку колькі заўгодна. Гэта вялікі бізнес. І даволі прыбытковы. Аднак не трэба забываць, што грошы — матэрыя тонкая і празмерныя іх укіды на рынак могуць аднойчы стварыць значныя праблемы ў выглядзе фінансавых “бурбалак”. Нават у міжнародным маштабе. Менавіта з магутнай накачкі пэўных сектараў эканомікі ў розныя гады і распачынаўся шэраг сусветных крызісаў.
Але людзі, па-ранейшаму, хочуць усё і адразу. Праўда, не заўсёды і не ва ўсіх гэта атрымліваецца. Аднак тут якраз на дапамогу прыходзіць статыстыка, якая непрадузята ацэньвае таўшчыню нашага кашалька.
Вось што ў выніку мы бачым. У першым квартале рэсурсы беларускіх домаўладанняў штомесяц у сярэднім складалі 1135,9 рубля: у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 1211,9, у сельскіх населеных пунктах — 940,4 рубля. Такім чынам, 75,8 працэнта выдаткаў кожнай сям’і накіроўваюцца на спажывецкія патрэбы, што складаюцца з расходаў на харчаванне (40,8 працэнта), набыццё нехарчовых тавараў (29,8), аплаты паслуг — 26,2 працэнта. Зазначу: у спажывецкія расходы не ўваходзяць падаткі, матэрыяльная дапамога, іншыя плацяжы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе выдаткі на вытворчасць сельгаспрадукцыі ў асабістай гаспадарцы і ў мэтах назапашвання (банкаўскія ўклады, набыццё нерухомасці, замежнай валюты і шмат іншага).
У выніку маем, што маем. Паводле звестак Нацбанка, крэдытныя даўгі нашых грамадзян на 1 мая бягучага года выйшлі на рэкордную суму — амаль дзесяць мільярдаў рублёў. Леташні аналагічны паказчык быў ніжэйшы на 25 працэнтаў.
Дзве трэці ад згаданага аб’ёму — жыллёвае крэдытаванне, астатняя частка — спажывецкія крэдыты на тавары і іншыя патрэбы (3399,7 мільёна рублёў). Толькі за красавік “пакупкі” ў доўг узняліся ўверх на 136 мільёнаў рублёў, гэта больш чым пазыкі на набыццё і будаўніцтва жылля (103 мільёны). Агульная сума “жыллёвых крэдытаў” склала 6350,7 мільёна. Цікава, што пры гэтым захоўваецца адносна не вялікі ўзровень пратэрмінаваных запазычанасцей па крэдытах фізічных асоб — ён не перавышае 47 мільёнаў рублёў, ці каля 0,5 працэнта ад усяго аб’ёму крэдытных сродкаў. Гэты паказчык пяты месяц запар узрастае.
Трэба памятаць і пра тое, што значны рост спажывецкага крэдытавання насельніцтва Беларусі пачаўся год таму і доўжыцца дагэтуль. Жаданне людзей вырашаць свае жыццёвыя праблемы з дапамогай крэдытаў выклікала занепакоенасць сярод крэдытораў нашай краіны. Месяц таму — з 1 мая 2018 года — нацыянальны фінансавы рэгулятар увёў новыя правілы крэдытавання для фізічных асоб: цяпер банкі разлічваюць для ўсіх патэнцыяльных атрымальнікаў крэдытаў каэфіцыент даўгавой нагрузкі, каторы не павінен перавышаць 40 працэнтаў ад месячнага даходу канкрэтнага чалавека. З нагоды чаго фінансавыя аналітыкі лічаць: любыя абмежаванні ў банкаўскай галіне не садзейнічаюць дасягненню існуючага рынкавага патэнцыялу.
Не сакрэт, крэдытны бум насельніцтва моцна стымулюе рост рознічнага гандлю. Апошні у сваю чаргу вядзе да павелічэння аб’ёмаў вытворчасці спажывецкіх тавараў айчыннымі прадпрыемствамі, а гэта стымулюе ўнутраны попыт на самыя розныя таварныя групы ў Беларусі. Што вельмі добра для нацыянальнай эканомікі.
Такім чынам, паводле інфармацыі Белстата, рознічны тавараабарот у нашай краіне ў студзені — красавіку 2018-га склаў 13,4 мільярда рублёў і вырас у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 9,8 працэнта. Рознічны тавараабарот гандлю атрымаўся ў памеры 11,9 мільярда — гэта на 12,2 працэнта больш, чым у студзені — красавіку 2017-га. Дарэчы, аптовы тавараабарот за аналагічны перыяд таксама вырас на 7,8 працэнта — да 28,3 мільярда, тавараабарот грамадскага харчавання падняўся на 12,8 працэнта (да 744,1 мільёна).
А як жа ставяцца да крэдытаў нашы суседзі-расіяне? За апошні год 56 працэнтаў грамадзян Расіі скарысталі самыя розныя крэдытныя прапановы. Найбольш папулярнымі фінансавымі прадуктамі былі спажывецкія крэдыты — 37 працэнтаў. Затым ідзе пазыка грошай на неадкладныя патрэбы — 14 працэнтаў, іпатэка — 12 працэнтаў, крэдыт на набыццё аўтамабіля — 11 працэнтаў.
У выніку сярэдняя сума крэдыта грамадзяніна Расіі наяўнымі сродкамі дасягнула гістарычнага максімуму — 141 тысяча расійскіх рублёў. Гэта, як і ў нашым з вамі выпадку, прывяло да павелічэння аб’ёмаў рознічнага крэдытавання, але і адначасова занадта павялічыла колькасць закрэдытаванасці сярод асобных слаёў насельніцтва РФ.
Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Ігар Савосценка, галоўны рэдактар
sav@sb.by