Чаму варта да хворых запрашаць святара
14.01.2022 15:19:00
У мастацкай літаратуры нярэдка можна сустрэць апісанне таго, як да цяжкахворага запрашаюць святара для малітвы. Духоўная асоба здзяйсняе над хворым рытуальныя дзеянні, а блізкія і родныя ў гэты час моляцца. Сёння паразважаем над тым, як называецца гэты абрад і чаму ён служыць.
Каталіцкі касцёл і Праваслаўная царква лічаць, што Хрыстос пакінуў вернікам асаблівыя бачныя спосабы атрымаць ад Бога нябачную ласку (благадаць). Паколькі гэтыя спосабы таямнічыя і перавышаюць здольнасці людскога розуму, іх называюць таінствамі ці сакрамантамі — ад лацінскага слова, якое азначае «прысяга», «абавязак». Усяго існуе сем сакрамантаў, адным з іх з’яўляецца таінства намашчэння (памазання) хворых. Ва ўсходнім хрысціянстве яно называецца сабараваннем.
Касцёл суправаджае сваіх вернікаў у розныя моманты жыцця — пры нараджэнні, заснаванні сям’і, а таксама тады, калі чалавек моцна захварэў. Вернік, сілы якога вельмі аслаблі па прычыне хваробы або старасці і якому з-за гэтага пагражае смерць, можа прыняць таінства намашчэння хворых. Кожны, хто годна яго прымае, атрымлівае спакой, узмацненне і мужнасць, каб па-хрысціянску прымаць цярпенні, хваробы.
Перад прыняццем намашчэння вернік падчас споведзі вызнае свае грахі. Калі ён атрымае прабачэнне грахоў, святар ускладвае рукі на галаву хворага і памазвае святым алеем яго чало і рукі. Калі чалавек не можа паспавядацца, бо, напрыклад, непрытомны, грахі яму адпускаюцца пры памазванні алеем.
Сакрамант хворых рыхтуе да пераходу ў вечнае жыццё, але не зусім правільна ўспрымаць яго «апошнім намашчэннем» і клікаць ксяндза толькі ў выпадку агоніі чалавека. Часамі сакрамант намашчэння хворых вяртае вернікам здароўе, калі гэта служыць іх духоўнаму дабру. Гэтае таінства прымаюць і перад сур’ёзнай аперацыяй, каб духоўна сябе падтрымаць.
Намашчэнне хворых вернікі прымаюць там, дзе гэта магчыма: у бальніцы, дома ці ў храме. Некаторыя святары маюць традыцыю ездзіць па дамах, дзе жывуць хворыя, у першыя пятніцы месяца. Асаблівую ролю ў дапамозе хворым маюць іх родныя і медыцынскі персанал. Менавіта гэтыя людзі ў першую чаргу павінны паклапаціцца аб доступе святара да хворага чалавека.
Сусветным днём хворых лічыцца 11 лютага — у гэты дзень у касцёлах памазанне адбываецца масава. На жаль, тыя, хто не мае сур’ёзных хвароб, таксама спрабуюць бяздумна прыступіць да гэтага таінства.
У часы пандэміі каронавірусу кантакт з хворымі можа быць абмежаваны. Да такога развіцця падзей неабходна быць падрыхтаваным, мець вопыт малітвы за хворага і ў часе ўласнай хваробы. Малітва нават на адлегласці настройвае на тое, каб не апусціць рукі ў складаных сітуацыях.

Ксёндз Кірыл БАРДОНАЎ.