Чаму на вяселлі павінна быць горка!..
30.06.2009 04:00:00
За вясельным сталом пацалунак паміж жаніхом і нявестай адбываўся на вачах усёй радзіны, прычым пад яе прымусам, і, што вельмі цікава, калі маладыя стануць нейкім чынам супраціўляцца калектыўнаму патрабаванню, то гэта нязгода можа атрымаць катэгарычную негатыўную ацэнку. Магчыма, калектыўнае падбухторванне да пацалунка было знакам таго, што юнак і дзяўчына пераходзілі ў дарослае жыццё, якое вымагала зусім іншага характару і ўзроўню адносін паміж мужчынам і жанчынай. У дадзеным выпадку ўдзельнікі святочнага застолля станавіліся свайго роду настаўнікамі моладзі ў іх першых кроках сумеснага жыцця. Акрамя жартаўліва-падбухторваючага “Горка!” за вясельным сталом маглі прагучаць і іншыя парады, пажаданні і нават перасцярогі, якія тычыліся “дарослага” жыцця будучай сям’і.
(Працяг у наступным нумары.)