Чакаем вестак ад родных.
13.08.2011 10:16:00
Хто шукае: Надзея Пятроўна Шут, Столінскі раён.
Каго шукае: Станіслава Аляксандравіча Сімановіча.
“Мой стрыечны брат у час сталінскіх рэпрэсій трапіў у Магадан. Там ажаніўся, і потым сям’я пераехала ў Алтайскі край, — піша Надзея Пятроўна Шут. — У брата быў сын Саша, Аляксандр Сімановіч, ад якога, як бацька памёр, я атрымлівала пісьмы з горада Нарыльска. Ён паведамляў, што мае сына Станіслава і дачку, якая замужам за ваенным. Саша ўспамінаў, як у дзяцінстве гасцяваў у нас, у вёсцы, збіраўся прыехаць зноў, але, на жаль, не змог, загінуў. Хачу знайсці яго сына Станіслава Аляксандравіча Сімановіча і дачку.
Хто шукае: Алена Пятроўна Дарожка, Калінкавічы.
Каго шукае: стрыечных братоў і сясцёр.
“Хачу знайсці стрыечных братоў і сясцёр, — піша Алена Дарожка. — У Калінкавічах жыла мая маці Ніна Паўлаўна Дарожка, але яе ўжо няма сярод жывых. Тут жыве сястра матулі, Галіна Паўлаўна Рыбак, але яна нічога мне не расказвае. Я жыву ў доме-інтэрнаце “Васільеўка”, што ў пасёлку Сож у Гомельскім раёне”.