Больш за стагоддзе доўжыцца жыццё
15.05.2008 21:00:00
100-гадовую мяжу пераадолелі 624 жыхары Беларусі.
Сярод беларускіх доўгажыхароў пераважаюць прадстаўніцы слабага полу: 100-гадовую ўзро-ставую планку пераадолелі 539 жанчын і ўсяго 85 мужчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў — і ўвогуле толькі жанчыны (іх 13). Найстарэйшай жыхаркай краіны з’яўляецца Ганна Паўлаўна Рагель, якая нарадзілася 4 ліпеня 1889 года (жыве ў горадзе Мала-дзечна Мінскай вобласці).
Сярод рэгіёнаў краіны больш за ўсё доўгажыхароў налічаецца ў Гродзенскай вобласці (172 чалавекі ва ўзросце старэй за 100 гадоў).