Ганаровы Генеральны консул Беларусі ў Цюмені Уладзімір Шугля ўшанаваны расійскім Ордэнам дружбы
12.09.2017 15:57:34
Сябры-беларусы з Цюмені паведамілі ў рэдакцыю, што Уладзімір Шугля прымае віншаванні. Ва ўказе Прэзідэнта Расіі гаворыцца: Ордэнам дружбы ўзнагароджваецца Шугля Уладзімір Фёдаравіч — прэзідэнт таварыства з абмежаванай адказнасцю “Холдынгавая кампанія ГД “Мангазея”, старшыня савета Цюменьскай абласной грамадскай арганізацыі “Саюз — інтэграцыя братэрскіх народаў”. Адзначаны ж наш вядомы супляменнік высокай узнагародай “за дасягнутыя працоўныя поспехі, актыўную грамадскую дзейнасць і шматгадовую добрасумленную працу”.
Пра чалавека, які шмат робіць для развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва, не раз пісала наша газета. Восенню 2013-га журналісты з Беларусі былі ў ягоным консульскім офісе, зрабілі вялікае інтэрв’ю з супляменнікам для часопіса “Беларусь. Belarus”. І летась у 5-м нумары часопіса, які прысвячаўся чарговаму Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Расіі, выйшаў тэкст “Зямля і неба Уладзіміра Шуглі” — з падзагалоўкам: “У Ганаровага Генеральнага консула Беларусі ў Цюменьскай вобласці Расіі ёсць і глыбока асабістыя прычыны для таго, каб актыўна развіваць рознабаковыя кантакты паміж заходнесібірскім рэгіёнам і зямлёй яго продкаў”.
Уладзімір Шугля сумяшчае сваю прадпрымальніцкую, консульскую, грамадскую дзейнасць з напісаннем вершаў, выдае кнігі, ён сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі. За зборнік “Чацвёртае вымярэнне” у 2014-м ушанаваны ў Беларусі літаратурнай прэміяй “Залаты Купідон”.
Голас Радзімы № 34 (3538), чацвер, 7 верасня, 2017 у PDF