ТОП-темы

Багацце нашага народа

09:44, 21 февраля 2026
Эксперты — о том, как развивается родной язык и какое место занимает в жизни современного человека
Сёння адзначаецца Дзень роднай мовы — свята, якое нагадвае нам, беларусам, як важна захоўваць i развiваць свой нацыянальны набытак. Гэта асаблiвы дзень, прысвечаны прыгажосцi i каштоўнасцi слова. Пiсьменнiкi сцвярджаюць: хто пачуў беларускую мову, не забудзе яе нiколi i ні з якой другой не зблытае, бо яна мiлагучная, спеўная, нiбы чыстая крынiца.


Кансультант упраўлення выдавецкай i палiграфiчнай дзейнасцi Мiнiстэрства iнфармацыi Людмiла Быкава падкрэслiла:
— За 2025 год выдавецтвамi Мiнiстэрства iнфармацыi выпушчана 149 назваў кнiг на роднай мове, што складае палову ад усiх выдадзеных кнiг. Колькасць такiх навiнак нашы выдавецтвы штогод iмкнуцца павялiчваць. Яны перавыдаюць класiкаў, займаюцца пошукам новых аўтараў, якiя пiшуць на беларускай мове прозу i паэзiю.
Знакавай падзеяй, якая накiравана на развiццё мовы, у нашай краiне лiчыцца Дзень беларускага пiсьменства. Гэта свята падкрэслiвае адзiнства кнiжнага слова, гiсторыi i культуры i спрыяе захаванню духоўнай спадчыны. Дакрануцца да друкаванага слова дазваляе Мiнская мiжнародная кнiжная выстава-кiрмаш, якая ў гэтым годзе адбудзецца 17 — 22 сакавiка. Як заўсёды, у адным месцы выдавецтвы прадставяць лiтаратуру на любы густ, пройдуць прэзентацыi кнiг з удзелам аўтараў.

Увага развiццю мовы надаецца i ў адукацыйнай прасторы. Кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй i дашкольнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Iрына Булаўкiна нагадала, што на беларускай мове выкладаюць вучэбныя прадметы ў 42 працэнтах школ i гiмназiй. Акрамя таго, ва ўстановах адукацыi з рускай мовай навучання ў апошнi час ствараюцца класы, дзе выкладаюць вучэбныя прадметы на беларускай мове. А з 2‑га па 11‑ты клас беларуская мова i лiтаратура i руская мова i лiтаратура вывучаюцца ў роўнай колькасцi гадзiн. 

Мову шануюць у СМI. Галоўны рэдактар газеты «Лiтаратура i мастацтва» выдавецкага дома «Звязда» Аляксей Чарота расказаў, што для супрацоўнiкаў выдання яна нават не iнструмент працы, а спосаб жыцця:

— Мы на ёй думаем. На старонках нашай газеты ўжо амаль 95 гадоў яе iснавання мова ствараецца i развiваецца. Працуем са словам кожны дзень, з вядомымi аўтарамi, якiя выдатна яе ведаюць, даносiм да чытачоў важныя культурныя, грамадскiя i палiтычныя сэнсы. Мова — жывая, гэта галоўнае, што трэба пра яе разумець.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.


Андрей МУКОВОЗЧИК
Андрей МУКОВОЗЧИК
Карма есть!
Игорь ТУР
Игорь ТУР
Это моя ночь