Арган па тэндэры. Урачыстае адкрыццё Вiцебскай абласной фiлармонii адбылося ў горадзе на Дзвiне напярэдаднi Мiжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскi базар у Вiцебску”.
13.07.2005 14:52:00
За час капiтальнага рамонту асвоена каля 6 мiльярдаў рублеў, у тым лiку для набыцця якаснага раяля нямецкай фiрмы “Стэнвей” — каля 400 мiльёнаў. Такi музычны iнструмент не набываўся ў Беларусi апошнiя 50 гадоў. Што датычыцца куплi аргана коштам 700 тысяч еўра, то тэндэр ужо аб’яўлены. У iм прымаюць удзел 13 заходнееўрапейскiх фiрм.