На беларускім памежжы захавалі асаблівы роспіс велікодных яек
14.04.2017 11:37:51
Пасёлак Сапоцкін, размешчаны па шляху на Аўгустоўскі канал, — месца незвычайнае. Тут сыходзяцца беларуская, польская і літоўская межы. Гэта памежжа культур, абрадаў і традыцый, куток перапляцення праваслаўя і каталіцтва. Сярод мноства славутасцей, якія прыцягваюць турыстаў з усяго свету, ёсць і сапоцкінскія пісанкі, прызнаныя нематэрыяльнай культурнай спадчынай краіны. Каб на ўласныя вочы ўбачыць, як ствараюцца арыгінальныя велікодныя яйкі колеру зямлі з белымі ўзорамі, сімваламі Светлага Уваскрэсення, еду да захавальніцы традыцыі роспісу воскам Антаніны Юрчэні. Сямідзесяцігадовая майстрыха сказала, што ў гэтым годзе ёй прыйдзецца асабліва папрацаваць над святочнымі сувенірамі, бо каталіцкі і праваслаўны Вялікадні супалі, хочацца як мага больш людзей парадаваць.
Як толькі Антаніна Лук’янаўна адчыніла дзверы, адразу стала зразумела, што менавіта такі светлы чалавек і можа вырабляць абярэгі, а да распісаных воскам яек у гэтых мясцінах спакон веку гэтак ставіліся, для святочнай трапезы пакідаючы пару белых дзясяткаў:
— Я вам майстар-клас у кватэры пакажу, хоць звычайна раблю гэта ў нашым культурна-турыстычным цэнтры, там усе ўмовы створаны, бывае, нават чарга стаіць. Дома ў мяне прыстасаванні саматужныя — сама прыдумала. Замест пліткі электрычнай я на газе ў патэльні воск разаграю, а потым вось на гэты слоічак з дзірачкамі, у якім свечка гарыць, стаўлю, каб тэмпературу трымаць, бо воск імгненна застывае, ухапіць своечасова трэба.
Пакуль воск награецца, Антаніна Лук’янаўна раскрывае галоўны сакрэт сапоцкінскіх чорных васкаванак — рэцэпт фарбы, якую звычайна рыхтуе за месяц да Вялікадня:
— Бяру кару дуба, кару алешыны і ржавыя цвікі. Усё заліваю кіпенем і вытрымліваю месяц. Цікава, што ўсё, здаецца, кожны раз аднолькава раблю, але год на год не прыпадае. А якая фарба, такое і яйка будзе.
Нарэшце ўсё гатова: растоплены воск, адкрыты слоічак з фарбай, крута зваране белае яйка. Антаніна Лук’янаўна раскладвае ўсё неабходнае перад сабой, надзявае акуляры, бярэ самаробны стрыжанёк, акунае яго ў слоічак з воскам, і пачынаецца таінства.
Адразу відаць, рука натрэніраваная, пялёстачкі атрымліваюцца роўныя, адзін у адзін. А малюе майстрыха выключна ўзоры кветак, па якіх яе пісанкі сярод іншых сапоцкінскіх і пазнаюць. Пакуль велікодны абярэг нараджаецца ў руках, Антаніна Лук’янаўна распавядае пра сваё жыццё, якое было нялёгкім:
— Зараз, калі вырасла трое дзетак, падраслі ўнукі і праўнукі, у мяне жыццё спакойнае толькі пачынаецца, шкада, што здароўе падводзіць. Чаго толькі не зведала за свае гады!
І нечакана прыемным, прафесійна пастаўленым голасам заводзіць песню, якая кранае душу: “Я всю жизнь, словно вольная птица, вольна, отчего же так хочется плакать?..”
Аказваецца, Антаніна Лук’янаўна тая яшчэ пяюха! У маладосці, калі працавала на абутковай фабрыцы, спявала ў ансамблі “Філіпінкі”, нават фота паказала, дзе яна, прыгажуня, з сяброўкамі на сцэне. І ўжо ў сталым узросце была душой самадзейнага ансамбля пры мясцовым цэнтры культуры, з якім не толькі Гродзеншчыну аб’ездзілі, але і Польшчу пакарылі. Між тым на вачах нараджаецца велікодны цуд і майстрыха расказвае, адкуль яна ведае такія традыцыі:
— Распісваць яйкі мяне навучыла мама. Яна каталічка, нарадзілася ў Польшчы. Памятаю, яшчэ зусім маленькай сачыла, як мама ўзоры воскам піша. Дзіцячыя ўспаміны — яны ж самыя моцныя, потым сама паспрабавала, зараз вось іншых вучу. У нас у сям’і праваслаўныя і каталіцкія традыцыі былі пераплецены. Бацька мой рускі, з Урала. У 1939 годзе бацькі ажаніліся, затым грымнула вайна, іх пагналі ў Германію, дзе яны ледзь не загінулі. З маленькай дачкой, маёй старэйшай сястрой, збеглі праз мяжу, так і апынуліся ў гэтых мясцінах.
Размовы справе не замінаюць. Вось роспіс і скончаны. Майстрыха кладзе яйка ў фарбу на гадзіну, затым абсушвае, змяшчае ў ваду з цыбульным шалупіннем, пасля даводзіць да кіпення, каб воск сышоў, дастае і працірае сурвэтачкай, змочанай у алеі. Арыгінальнае велікоднае яйка гатова.
Антаніна Лук’янаўна распавядае, што ў Сапоцкіне не адна яна працягвае такія традыцыі, а каб я ўбачыла ўсё багацце мясцовых пісанак, рэкамендуе схадзіць у культурна-турыстычны цэнтр. Характэрна, што менавіта ў тым месцы, дзе гэты будынак размяшчаецца, у 1513 годзе ў глушы пушчы вяльможа Мікалай Сапоцька заснаваў свой двор, адсюль і назва пасёлка. Гэтыя землі былі яму падораныя за заслугі перад Айчынай. Наканавана было Сапоцкіну стаць месцам асаблівым. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе тэрыторыя ад Ласосна да ракі Ганча перайшла да Прусіі. Пасёлак развіваўся, тут з’явіліся мануфактуры, млыны і бровары, пільні і кузні. У выніку ён быў нават прылічаны да пятага разраду гарадоў, што лічылася вельмі прэстыжным. А найбольшага росквіту гэты населены пункт дасягнуў з будаўніцтвам знакамітага Аўгустоўскага канала, які звязаў Віслу з Нёманам. На вялікай будоўлі тады працавала да 10 тысяч чалавек.
Іду праз мясцовы сквер, дзе некалі размяшчаліся гандлёвыя рады і грымелі на ўсю акругу сапоцкінскія кірмашы. Зараз у пасёлку пражывае крыху больш за тысячу чалавек, каля 90 працэнтаў з якіх каталікі. Гэта прыкладна траціна даваеннага насельніцтва, амаль столькі ж яўрэяў, якія пакінулі свой прыкметны след у развіцці мястэчка, у гады Вялікай Айчыннай фашысты вывезлі ў канцлагеры. Назад ніхто не вярнуўся.
Загадчыца цэнтра Ганна Галубцова ветліва сустракае на парозе і паказвае тую самую сапоцкінскую скарбніцу, паглядзець на якую людзі едуць сюды нават з-за мяжы.
Такое багацце пісанак сапраўды наўрад ці дзе-небудзь убачыш! Мясцовыя жыхары сабралі больш за 400 яек — курыных, гусіных, качыных — і распісалі іх у самых розных тэхніках: ад аўтэнтычнай цёмнай васкаванкі да сучаснай тэхнікі, выкананай маркерам. Чым толькі не інкруставаны гэтыя неад’емныя сімвалы Вялікадня — гарохам, бісерам, грэчкай і нават макаронамі! А ў выніку атрымліваюцца мілыя маленькія шэдэўры. Дарэчы, у гэтым багацці — размаляваныя чырвоныя, чорныя і нават трохкаляровыя яйкі.
— З лёгкай рукі Антаніны Лук’янаўны Юрчэні, якая пераняла традыцыі ад маці, сапоцкінская пісанка стала знакамітай. Цяпер у такой тэхніцы велікодныя яйкі распісваюць у пасёлку многія. Работы 14 мясцовых майстроў сабраны ў цэнтры, на самай справе іх значна больш, таму наша калекцыя з кожным годам папаўняецца. А ў гэтую велікодную нядзелю адбудзецца доўгачаканая падзея — будзе афіцыйна адкрыты музей пісанкі, — распавядае Ганна Чаславаўна.
Яна праводзіць у яшчэ адзін пакой, дзе адноўлена атмасфера традыцыйнай беларускай хаты, гатовай да Вялікадня. На стале куліч, хлеб-соль і фарбаваныя яйкі, якія сімвалізуюць ветлівасць гаспадароў, што спакон веку радуюцца, калі гасцей у гэты дзень у дом заходзіць шмат. Перад абразом запаленая свечка заахвочвае памятаць пра душу. Усё гатова да самага светлага свята, якое ўжо на парозе.
Фота аўтара
Антаніна Лук’янаўна Юрчэня раскрывае сакрэт сапоцкінскай пісанкі.