А бацька быў строгі

З-за лішняй катэгарычнасці роднага чалавека дзяўчына страціла таго, хто быў дарагі яе сэрцу

З-за лішняй катэгарычнасці роднага чалавека дзяўчына страціла таго, хто быў дарагі яе сэрцу

У яшчэ больш даўняе мінулае запрашае нас Марыя Іванаўна Пятрова (дзявочае прозвішча Талкачова) з пасёлка Руба Віцебскага раёна. Вось што яна піша: “Я хачу з вашай дапамогай знайсці свайго сябра маладосці Мікалая Іванавіча Патапенку 1944 ці 1945 года нараджэння, Ён сам з Чарнігава. Пазнаёмілася я з ім у 1964 годзе ў клубе вёскі Валненкі Гарадоцкага раёна, калі ён быў там у камандзіроўцы. Мы сустракаліся з ім, але нядоўга. Хлопец атрымаў павестку з ваенкамата і адразу ж паехаў дадому. Пазней пісаў лісты з арміі, у якіх расказваў пра сябе, што яго выхоўвала бабуля, бо маці кінула і пайшла жыць да нейкага мужчыны. Мы перапісваліся з ім пяць месяцаў. Але мой бацька быў супраць нашага сяброўства. Я вырашыла разарваць сувязь з Мікалаем і напісала яму, што выходжу замуж. Мой бацька быў вельмі строгі, і я не магла яму пярэчыць. Праз паўгода на самай справе выйшла замуж, пазней нарадзіла сына. Муж памёр, сын дарослы, а я засталася адна. Сяджу і ўспамінаю маладосць, наша нядоўгае з Мікалаем каханне. Я шукала яго праз праграму “ Жди меня” і газету “Витьбичи”, але безвынікова.

Першае каханне такое трапяткое! Бывае, здаецца, што наперадзе будуць і іншыя сустрэчы. Але часам лёс дорыць такія пачуцці, якіх болей не будзе. Толькі як разгледзець таго адзінага чалавека, які сапраўды твой?

 Калі ў перадачы “Помні імя сваё” вы пачулі, што вас ці кагосьці са знаёмых шукаюць — тэлефануйце яе стваральнікам на нумар 8017-284-34-66 або ў рэдакцыю “НГ” 8017-287-16-89.
А наша чарговая сустрэча адбудзецца ў наступную суботу. Чакаем вашых лістоў на адрас рэдакцыі: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, а таксама на электронную скрыню vera@ng.by з паметкай “Помні імя сваё”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter