Важна захоўваць баланс
31.07.2014 17:28:00
Калі расліне не хапае вільгаці, гэта адбіваецца на ўраджайнасці. Але ёсць мінусы і ад пераўвільгатнення глебы.
Белакачанная капуста, напрыклад, калі адчувае смагу, утварае мала лістоў, дробныя качаны або зусім не завязвае іх, хоць лішак вільгаці таксама шкодзіць здароўю пані і можа прывесці нават да яе гібелі.
Пры залішняй вільготнасці грунту (доўга застойваецца вада на ўчастку) памяншаецца доступ паветра да каранёў перцу, лісце набывае спачатку бледна-зялёную афарбоўку, затым жоўкне, а бутоны і кветкі часцяком ападаюць.
Кабачок — не агурок, вялікай колькасці вільгаці не любіць (як і гарбуз), з-за пераўвільгатнення пачынае загніваць кончык. Яго можна падрэзаць да чыстай тканкі і абпаліць на полымі свечкі. Зрэз акаркавее, і плод будзе расці далей. Кабачкі з лiшкам вільгаці ў тканках захоўваць нельга.
Морква, буракі, радыска, сельдэрэй і рэдзька пры лішку вільгаці рэпаюцца, загніваюць. Калі караняплоды растуць, паліваць іх варта рэдка і ўмерана. Вады трэба ліць 20—30 л на 1 кв. м адзін-два разы на тыдзень.
Пераўвільгатненне глебы за 30 дзён да ўборкі зніжае якасць караняплодаў буракоў.