Не наступайце на граблі!

Траўмы на дачы — справа звычайная. Калі адбылося маленькае надзвычайнае здарэнне, будзьце гатовыя аказаць першую дапамогу самастойна. А для гэтага неабходна заўсёды мець пад рукой невялікую аптэчку.

Траўмы на дачы — справа звычайная. Калі адбылося маленькае надзвычайнае здарэнне, будзьце гатовыя аказаць першую дапамогу самастойна. А для гэтага неабходна заўсёды мець пад рукой невялікую аптэчку.

Скажам, вы працавалі з неабструганымі дошкамі і застрамілі руку. Калі такое здарылася, апусціце палец у гарачую салёную ваду і трымайце да таго часу, пакуль ён не распарыцца, затым акуратна вымайце іншароднае цела прадэзынфіцыраванай іголкай. Пасля намажце ранку спіртам або адэкалонам і заляпіце бактэрыцыдным пластырам. Стрэмку можна выціснуць або выцягнуць з дапамогай скотчу.

Не варта пакідаць без увагі ранкі і працоўныя мазалі. Траўміраваныя месцы апрацуйце антысептыкам і прыляпіце бактэрыцыдны пластыр. Праца на дачы даволі часта звязана з зямлёй, і занесці ў ранку якую-небудзь інфекцыю вельмі проста. Пластыр абароніць ад яе.

На дачы можна атрымаць і колатыя раны, наступіўшы на граблі, пракалоўшы пятку цвіком, вострым дротам або шклом. Першая дапамога — такая ж, як пры парэзах: прамыванне, дэзынфекцыя, стэрыльная павязка. І пажадана як мага хутчэй паказаць рану доктару, таму што такія траўмы часцей за ўсё моцна запаляюцца, ідзе нагнаенне, і нават можа спатрэбіцца прышчэпка ад слупняку. Майце на ўвазе, што пры колатых і глыбокіх ранах перакіс вадароду не выкарыстоўваюць, паколькі ён спыняе толькі капілярны крывацёк.

Часам працоўныя будні на дачы заканчваюцца моцнымі сонечнымі апёкамі. З такімі траўмамі скуры эфектыўна спраўляюцца кефір, кіслае малако, смятана і бульба. Ператрыце клубні ў аднастайную кашыцу і нанясіце яе на абпаленыя месцы. Гэта дазволіць пазбегнуць пухіроў і ран на скуры. Пры звычайных апёках траўміраванае месца трэба астудзіць вадой або халодным кампрэсам, змяняючы яго кожныя 15—20 хвілін. Накласці асептычную павязку. Ніколі не выкарыстоўвайце алей, інакш парушыцца харчаванне тканак, аўтаматычна ўзмоцніцца ступень апёку. Катэгарычна забараняецца ўжываць спірт і прэпараты, якія яго ўтрымліваюць, для апрацоўкі абпаленай паверхні скуры!

А што рабіць, калі ўкусіла пчала? Спачатку ўсе намаганні накіруйце на выдаленне джала. Не варта старацца дастаць яго, як стрэмку, таму што яно вельмі тонкае і ломкае, калі яго раздушыць, з маленькага мяшэчка ў ранку патрапіць увесь яд. Джала выціскаюць, асцярожна сціскаючы месца вакол яго пальцамі. Калі джала крыху вылезе, але не цалкам, ні ў якім выпадку не пераціскайце яго пазногцем, а паспрабуйце паступова дастаць з ранкі. Месца ўкусу прадэзынфіцыруйце, а затым прыкладзіце лёд або вельмі халодны прадмет. Дапаможа таксама трохпрацэнтны раствор сталовага воцату (звычайны 9-працэнтны развядзіце на траціну). Ацёк эфектыўна здымаюць таксама антыгістамінныя сродкі. Самы просты — тавегіл.

Калі вас атакавалі сляпні, авадні або мошкі, звычайна пасля такіх укусаў у пацярпелых на другі-трэці дзень узнікаюць ацёкі, боль і моцны сверб — у арганізме ідзе таксічная рэакцыя. Прамыйце ранку вадой або апрацуйце содавым растворам, сокам пятрушкі. Але найбольш эфектыўна намазаць месца ўкусу гарманальнай маззю, напрыклад, праднізалонавай або “Крэмгенам”, “Феністыл гелем” — гэтыя сродкі не толькі здымаюць сверб, яны маюць антыгістаміннае дзеянне. Калі не зрабіць гэтага, у сне можна расчасаць ранку і ацёк павялічыцца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter