“Каханачка” ў турэцкім шатры. 1810 гледачоў змяшчае зала Tim Maslak Show Center у Стамбуле.
20.01.2010 18:48:00
15—17 студзеня ў ёй панавалі беларускія матывы — Дзяржаўны ансамбль танца гастраляваў на найбуйнейшай сцэнічнай пляцоўцы Турцыі. Лірычны карагод “Церніца”, харэаграфічная сюіта “Вечарына”, танец “Каханачка”, феерыя “Лянок” упершыню прадэманстравалі турэцкаму гледачу, што вытанчана танчыць умеюць не толькі ўсходнія красуні.