Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2015 года
У мэтах стымулявання i сацыяльнай падтрымкi дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту пастанаўляю:
1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыi фiзiчнай культуры i спорту, развiццi фiзкультурна–спартыўных традыцый, якiя садзейнiчаюць гарманiчнаму фармiраванню асобы, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2015 года ў памеры 100 базавых велiчынь кожнаму:
Канашыцу Сяргею Пятровiчу, рэдактару аддзела спорту ўстановы Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия»;
Капiтонаву Вiктару Сяргеевiчу, трэнеру–выкладчыку аддзялення веславання на байдарках i каноэ дзяржаўнай спецыялiзаванай вучэбна–спартыўнай установы «Магiлёўскi абласны цэнтр алiмпiйскага рэзерву па вяслярных вiдах спорту»;
Лiтвiнчук Марыне Вiктараўне, спартсмену–iнструктару нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па веславаннi на байдарках i каноэ.
2. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць з рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрству спорту i турызму неабходныя сродкi на выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2015 года.
3. Не абкладаць падаходным падаткам з фiзiчных асоб сумы спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2015 года, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з дадзеным Указам.
4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.
30 снежня 2015 г.
г. Мiнск.
Советская Белоруссия № 252 (24882). Четверг, 31 декабря 2015