«Народная газета» начинает новый сезон

Змястоўныя змены ў новы сезон

Гэтым нумарам, а менавіта шэрагам прэм’ер рубрык, ілюстраваны штотыднёвік аб сучасным жыцці “Народная газета” распачынае новы “газетны” сезон. З прыцэлам на наступны, 2019 год, які для журналісцкай супольнасці Выдавецкага дома “Беларусь сегодня” стане пунктам творчага адліку.
province.ru


Вядома, пэўныя знаходкі, каб не расчараваць чытача, мы прапануем штогод. Але цяпер асаблівы выпадак. Статус уваходжання нашага друкаванага выдання ў нядаўна створаную на чале з масавай уплывовай газетай “СБ. Беларусь сегодня” рэспубліканскую арганізацыю вядучых масмедыя краіны — “Установу Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня” — абавязвае да многага.

Па-першае, гэта далейшае фарміраванне якаснага кантэнту — заўважных публікацый, што прыйдуцца даспадобы як традыцыйным падпісчыкам, так і карыстальнікам разнастайных інтэрнэт-пляцовак, разлічаных на розныя ўзроставыя катэгорыі. Галоўная з іх — партал sb.by і яго найноўшыя тэхналогіі інфармацыйнага і мультымедыйнага прасоўвання. Плюс стабільны рост папулярнасці рэсурса.

Па-другое, “НГ” мусіць і надалей пашыраць уласную аўдыторыю ў шматлікіх сацыяльных сетках, пры дапамозе якіх паступова ідзе ў рост агульная “чытацкая база”.

“Народная газета”, як гэта ні таўталагічна гучыць, у якасці якаснага выдання ў надышоўшым сезоне пастараецца здзівіць прыхільнікаў  мазаікай жанраў, а таксама новымі цікавымі тэмамі, удасканальваннем глыбіні іх творчай распрацоўкі, пашырэннем аўтарскага погляду на рэчаіснасць. Журналісты газеты маюць намер больш шырока і поўна распавядаць “людзям пра людзей”, так бы мовіць, плануецца ўзяць крэн на ўсебаковае прадстаўленне “чалавечага вымярэння”: пошук неардынарных лёсаў, філасофіі жыцця асобы, няпростага шляху ў прафесію герояў публікацый. Ад простых працаўнікоў да найбольш знакамітых у свеце ўраджэнцаў Беларусі. У дадзеным інфармацыйным сегменце рэдакцыя прапануе  новыя рубрыкі — “Прафесіяналы”, “Акадэмічны час” і “Унікум”.

Па-ранейшаму годнае месца на старонках “НГ” будуць займаць: глыбокая і дакладная аналітыка, перспектыўныя палітычныя і эканамічныя прагнозы, эксклюзіўныя интэрв’ю і расследаванні. Для тых, хто прызвычаіўся да ўдумлівага чытання, любіць аналізаваць шматлікія працэсы і тэндэнцыі сучаснасці, але хоча эканоміць час, з’явіцца шмат актуальнай інфаграфікі, папулярных “топаў”, дадаткаў у тэму, экспертных водгукаў на самыя гарачыя праблемы беларускага грамадства. Пашырыцца ў газеце і спектр рэзанансных, вострых тэм накшталт “Анатомія канфлікту”, “З рызыкай для жыцця”, “Праверка трэнду”, “Дыскусійная пляцоўка” і іншых.

Аматараў цікавага гістарычнага факта, даследчыкаў летапісу нашай рэспублікі чакаюць сапраўдныя знаходкі ў раздзелах “Да 100-годдзя ўтварэння камсамола”, правапераемнікам якога з’яўляецца БРСМ, “100 год БССР”. Да

25-годдзя інстытута прэзідэнтства ў гісторыі незалежнай Беларусі “Народная газета” разам з іншымі выданнямі выдавецкага дома прыме ўдзел у стварэнні маштабнага медыяпраекта “25.by”.        

Візуалізацыя кантэнту ў “НГ” зараз знаходзіцца далёка не на апошнім месцы. Перагледжаны дызайн вокладак і газетных палос, які вымагае не толькі якаснай паперы, але і патрабуе стыльнага мастацкага  ўвасаблення. Словам, сёння вы ўжо бачыце новыя графічныя падыходы да афармлення штотыднёвіка: яно абноўлена значным чынам і, спадзяёмся, будзе больш зручным па навігацыі.

Упэўнены, што прэм’еры “Народнай газеты” будуць з цікавасцю ўспрынятыя нашымі чытачамі, дзелавымі партнёрамі і атрымаюць станоўчы рэзананс. У тым ліку ў інтэрнэце.

У добры шлях, шаноўныя сябры!

З новым “газетным” сезонам!

Ігар Савосценка, галоўны рэдактар

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter