Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава. Ён узначальваў Камуністычную партыю Беларусі з 30 сакавіка 1965-га да трагічнай гібелі 4 кастрычніка 1980 года.
Педагог, партызан, кіраўнік Беларусі... Імя Пятра Міронавіча, ягоныя справы помняць нашчадкі. У прыватнасці, у Мінску ёсць Праспект Машэрава, і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт носіць яго імя. У “пару Машэрава” па Беларусі актыўна ствараліся абеліскі, помнікі, мемарыялы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, менавіта Першага сакратара тагачаснага ЦК КП Беларусі гісторыкі называюць ініцыятарам будаўніцтва знакавых мемарыялаў, якія вядомыя далёка за межамі Бацькаўшчыны: Хатыні, Кургана Славы, Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, а таксама Мемарыяльнага комплексу “Прарыў” у Віцебскай вобласці. Апошні быў адкрыты 30 чэрвеня 1974 года ў гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны – роднай для самога Пятра Міронавіча.
Алесь Мурочак
Голас Радзімы № 7 (3559), чацвер, 15 лютага, 2018 у PDF
Зберагальнік народнай памяці
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.