Выставки, конкурсы и литературные флешмобы пройдут к 140-летнему юбилею Якуба Коласа на малой родине писателя

Заўтра – 140-гадовы юбілей з Дня нараджэння пісьменніка Якуба Коласа. Краіна ганарыцца спадчынай, якая засталася нам ад вядомага ва ўсім свеце песняра беларускай літаратуры. Кожны год да свята на малой радзіме Канстанціна Міхайлавіча – Стаўбцоўшчыне – ладзяць святы, мерапрыемствы і літаратурныя вечарыны, каб ушанаваць памяць таленавітага пісьменніка. Гэты год не стаў выключэннем. У родным кутку Якуба Коласа – вёсцы Мікалаеўшчына – аб’явілі цэлы месячнік правядзення акцый у гонар юбіляра.


У мясцовай школе вучыцца родзіч паэта Мікіта Бруй. На сяле ён стаў знакамітасцю, бо заўседы нешта распавядае пра стрыечнага дзядзьку.

- Кожны год у лістападзе ў час Каласавін я, як стрыечны праўнук Якуба Коласа, больш чым калі думаю пра свайго знакамітага родзіча, асэнсоўваю прачытаныя творы, распытваю ў маці, што яна памятае з дзяцінства, чутае ад бабулі Марыі - малодшай сястры паэта, - прызнаецца Мікіта. - Заўжды дома пануе святочны настрой: я раскладваю на сваім стале кнігі, гартаю “Новую зямлю" і міжволі ва ўяўленні малююцца пейзажы роднага краю, які любіў Якуб Колас, і які праз ягоныя творы палюбіў я.

Каласавіны, пра якія ўзгадаў наш герой, -- гэта цыкл мерапрымстваў, прысвечаных чарговай гадавіне з дня нараджэння паэта. Так, заўтра школа правядзе конкурс чытальнікаў “Жыву і дыхаю, мой край, табою”, а на наступным тыдні плануюць віктарыну “Знаёмы незнаёмец”. У канцы лістапада вучні наведаюць музей Якуба Коласа ў Мінску і нават паўдзельнічаюць у занятку-даследаванні па жыццёвым шляху беларускага песняра.



Памяць захоўваюць не толькі на малой Радзіме Канстанціна Міхайлавіча. Так, у Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Якуба Коласа адкрылася выстава ілюстрацый да твораў пісьменніка. У рамках конкурса “Малюем Коласа” навучэнцы спрабавалі адлюстраваць вядомыя творы ў тэхніцы лічбавага жывапісу. А па ўсёй Міншчыне праходзіць абласны адукацыйна-літаратурны флэш-моб, у рамках якога ўдзельнікі запісывалі відэаролікі, у якіх чытаюць твор класіка або распавядаюць аб сваіх уражаннях ад наведвання мясцін, звязаных з творчасцю і жыццём Коласа. Пераможцаў аб’явяць 4 лістапада.

Як адзначыла дырэктар Нясвіжскага каледжа Алена Жураўлёва, тэматычныя святы дазволяць кожнаму навучэнцу і выкладчыку знайсці нешта новае ў жыцці і творчасці Канстанціна Міцкевіча – выпускніка Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, педагога, метадыста, грамадскага дзеяча.

Фото Николавещинской средней школы и из телеграм-канала "Образование Минщины"
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter