Здаўна ў нашай краіне бытуе павер'е, што калі прылятаюць буслы, якія прыносяць на сваіх крылах вясну. Спрадвеку напярэдадні свята моладзь збіралася за ваколіцай паселішча і пачынала гукаць вясну, расказвае вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч. Спяваюць абрадавыя веснавыя песні, танцуюць. «Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць» — сцвярджалі нашы продкi, а вясна на гэта, як правіла, адклікаецца першым громам, цёплымі навальніцамі, пасля якіх у прыродзе ўсё хутка абуджаецца да жыцця.
Народны тэатр «Матуліна песня» гукае вясну.
Сёння ў парку старажытнай вёскі Жытомля, што ў Гродзенскім раёне, народны тэатр народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклору, народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці і ўсе госці свята традыцыйнымі веснавымі песнямі пачнуць клікаць вясну.
Гэта адно з самых музычных народных свят. Асаблівасць песень-вяснянак у тым, што кожны куплет заканчваецца падоўжаным «гу-у-у-у-у». Падчас прадстаўлення Зіма саступае месца Вясне. Удзельнікі і гледачы абавязкова павяжуць на дрэўцы шматлікія стракатыя стужкі — маленькія сімвалы ярка квітнеючай вясны, будуць падкідваць на ручніках печыва ў выглядзе птушак — «жавароначкаў», імітуючы іх прылёт, кідаць каменьчыкі хто вышэй, каб спраўдзіліся чаканні. Госці свята займуцца вырабам новенькіх рознакаляровых шпакоўняў, каб потым развесіць іх у парку і чакаць птушыных наваселляў. Абрад вядучыя фальклорныя калектывы адрадзілі тры гады таму.
yasko@sb.by
Фота Наталлі РАМАНОВІЧ.
Старинный обряд возрождают на Гродненщине
У Жытомлі зіму замыкаюць, вясну загукаюць
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.