Первый сериал о Telegram-каналах сняли российские кинематографисты

У свеце навін

Па сюжэце новага серыяла «Проста ўяві, што мы ведаем», амбіцыйныя сяброўкі Бэла, Іра і Ксюша ствараюць телеграм-канал навін, які за некалькі месяцаў набірае сотні тысяч падпісчыкаў. На дасягнутым дзяўчаты спыняцца не збіраюцца — у іх шмат ідэй і планаў. Аднак узнікаюць пэўныя фінансавыя цяжкасці, і ім прыходзіцца звярнуцца да інвестара. Той згаджаецца дапамагчы толькі ў выпадку, калі сяброў­кі возьмуць у сваю каманду вядомага ў мінулым журналіста Яўгена Малышава. Дзяўчаты пагаджаюцца. Але хутка разумеюць, што цяпер ім прыйдзецца лічыцца з меркаваннем Малышава.



Рэжысёр серыяла — Раман Валабуеў, які зняў «Блакбастар», «Апошні міністр», «Акаянныя дні». Сцэнарый напісалі Ілья Маланін і Міла Прасвірына. У праекце, паведамляе ria.ru, задзейнічаны акцёры Анфіса Чарных, Рына Грышына, Каця Федзіна, Яўген Стычкін, Артур Ваха, Максім Вітарган і многія іншыя. Прэм’ера серыяла запланавана на hd.kinopoisk.ru 24 верасня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter