Члены Союза писателей Беларуси встретились с учениками Залесской школы на Вилейщине

У падарунак дзецям — кнігі

Сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі сустрэліся з вучнямі Залескай школы на Вілейшчыне і заехалі на свята вёскі ў Карпавічы.

 Каб даведацца з першых вуснаў: чым жыве сёння сельская школа і вёска наогул, што цікавіць жыхароў і ці мае запыт творчасць сучасных аўтараў? За адказамі на гэтыя пытанні і выправіўся ў літаратурнае падарожжа пісьменніцкі дэсант.

Левітанскім пейзажам сустрэў гасцей ціхі школьны дворык. На зялёнай траве сакавіты яблычны апад нагадвае парад планет. Вучні, настаўнікі і мясцовыя жыхары ўжо чакалі пісьменнікаў у актавай зале. Нібыта шчырая размова добрых знаёмых прайшла сустрэча. Цёплыя віншавальныя словы перамяжоўвалі кранальныя паэтычныя радкі. З прыездам майстроў слова папоўніўся кніжнымі навінкамі і бібліятэчны фонд. У падарунак ад Саюза пісьменнікаў Беларусі школьнікі атрымалі ў тым ліку творы прэтэндэнтаў на Нацыянальную літаратурную прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры.

Чакалі сустрэчы з творцамі і на свяце вёскі ў Карпавічах. Жыхары з вялікім задавальненнем слухалі пісьменнікаў і артыстаў.

— Дзякуй, што прынялі запрашэнне, — звярнулася да прысутных старшыня Хаценчыцкага сельсавета Дзіна Грабянёк. — З творчасцю пісьменнікаў знаёмыя. Мы, вясковыя людзі, хоць і загружаны працай, але ўсё паспяваем: і гаспадарку дагле­дзець, і агарод упарадкаваць, і добрую кнігу пачытаць.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter