У Інстытуце мовазнаўства iмя Якуба Коласа распрацуюць iнфармацыйна-даведачны партал па беларускай мове

Iнфармацыйна-даведачны партал па беларускай мове (накшталт «Грамота.ру») распрацуюць у Нацыянальнай акадэмii навук, паведамiў на прэсс-канференцыi, прысвечанай Дню роднай мовы, дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа», кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў:

Фото из архива «СБ»

– Праект такого электроннага даведнiка ўжо распрацаваны. Спадзяюся, што мы зможам яго запусцiць, паколькi ён вельмi актуальны. На працягу мiнулага года да нас паступiла звыш чым тры тысячы афiцыйных пiсьмовых зваротаў (я ўжо не кажу пра тысячы тэлефонных званкоў) па розных праблемах функцыянавання i ўжывання слоў беларускай мовы.

Iгар Капылоў таксама расказаў, что у Нацыянальнай акадэмii навук праводзiцца шмат мерапраемстваў, прысвечаных выхаванню патрыятызму:

– У 2023-м аб’яўлены конкурс, прысвечаны мiру i стваральнай працы. Хачу з прыемнасцю адзначыць, што ў яго рамках ёсць намiнацыя «Мова маёй зямлi». Грамадзяне нашай краiны надзвычай актыўныя: удзельнiкi ад 6 да 96 гадоў дасылаюць нам свае творчыя работы, вельмi цiкавыя па сваёй тэматыцы Яны прысвечаныя нацыянальнай тапанiмii, антрапанiмii, беларускiм нацыянальным гаворкам. I нам гэта вельмi прыемна адзначыць.

Да выхавання патрыятызму праз мову трэба далучаць i iншыя сродкi, выказаў меркаванне дырэктар iнстытута:

– У Нацыянальнай акадэмii навук апублiкаваны дзясяткi тамоў вуснай народнай творчасцi: гэта легенды, казкi, паданнi, мiфалогiя беларусаў, дзе адлюстравалася ўсё – i кантакты з iншымi народамi, i светапогляд, i фiласофiя народа, яго псiхалогiя, народная мудрасць, моўная культура. Вось гэтыя скарбы раскрываюць менавiта гiсторыю народа i гэта трэба выкарыстоўваць для выхавання патрыятызму.

Зараз у iнстытуце рыхтуецца да выдання «Беларускi фальклорны лiнгвiстычны атлас», падзялiўся планамi Iгар Капылоў:

– Работа над iм iшла не адно дзесяцiгоддзе. Калегi сабралi звыш 17 тысяч тэкстаў на розную тэматыку, аб’ездзiўшы 1600 вёсак. Гэтыя матэрыялы таксама можна выкарыстоўваць дзеля выхавання любовi да роднай мовы, бо там надзвычай цiкавы матэрыял, якi адлюстроўвае нашы моўныя скарбы.

У 2022 годзе пабачыў свет «Тлумачальны слоўнiк беларускай мовы для школьнiкаў». Яго аўтары арыентавалiся на тое, каб адлюстраваць словы, якiя не супадаюць з рускай мовай, могуць быць недастаткова зразумелымi, акрамя таго ўключана дыялектная лексiка, якая можа сустрэцца ў мастацкiх творах, i састарэлыя словы, дадаў Iгар Капылоў:

– На сёння вядзецца праца над фундаментальным тлумачальным слоўнiкам беларускай мовы, аб’ём якога будзе налiчваць прыкладна 250 тысяч слоў. К канцу гэтага года разлiчваем падрыхтаваць у выдавецтве першы том.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter