Батлейка - один из самых доступных способов знакомства простых людей с религией

Цуд батлейкі

Як лялькі знаёмілі простых людзей з рэлігіяй

Батлейка з’явілася на тэрыторыі нашай краіны каля 500 гадоў таму дзякуючы манахам-дамініканцам. Яны ўбачылі ў лялечным тэатры адзін з самых простых і даступных спосабаў знаёмства людзей з рэлігіяй. Менавіта на біблейскія тэмы ставіліся першыя батлеечныя спектаклі. Самай папулярнай была п’еса «Цар Ірад», якая ў лёгкай форме распавядала гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста. Пазней батлейку перанялі простыя мяшчане і сяляне. Яны дабавілі ў рэпертуар бытавыя сюжэты і сталі выходзіць з тэатрам у скрыні на кірмашы.


З прыходам савецкай улады батлейка прыйшла ў заняпад. Адраджацца гэты від мастацтва пачаў толькі каля 30 гадоў таму. Спектаклі ў скрынях паказвалі ў навучальных установах, музеях, на фестывалях. І сёння батлейкі сталі для беларусаў такой жа звычайнай з’явай, як і некалькі сотняў гадоў таму.


Напярэдадні Каляд усё больш устаноў прапануе маленькім і дарослым гледачам пабываць на батлейцы. Так, з 13 снежня да 17 студзеня серыю лялечных спектакляў «Калядная містэрыя» пакажа Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава. Цікава, што магілёўская батлейка з’яўляецца копіяй арыгінала, які знаходзіцца ў Расійскім этнаграфічным музеі Санкт-Пецярбурга. Гэта батлейка была створана ў канцы XIX стагоддзя і падарожнічала па магілёўскіх землях. Спектаклі паказваліся на плошчах, рынках і нават у простых хатах.


Чакаюць гледачоў і ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах. Тут прадстаўленні ідуць кожную нядзелю, пачатак у 12:00. У традыцыйнай двухпавярховай батлейцы супрацоўнікі музея паказваюць спектакль пра Божае Нараджэнне. Своеасаблівы святочны антураж мерапрыемству дадае ўнікальны інтэр’ер музея — будынак былога касцёла, а затым царквы, пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

mila@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter