Тэхналогіі не адмяняюць эканоміі ААТ «Аляксеевічы-Агра»

Па асноўных эканамічных паказчыках ААТ «Аляксеевічы-Агра» ўпэўнена зарэкамендавала сябе ў ліку лепшых на Брэстчыне. Сёлета да яго далучылі суседняе ААТ «Брашэвічы». Аб'яднанае сельгаспрадпрыемства стала самым буйным у раёне: тэрыторыя яго пашырылася да 14 тысяч гектараў. З дзевяці тысяч гектараў ворыва больш як трэцяя частка адведзена пад збожжавыя. На палях вырошчваюцца таксама рапс, кукуруза, крупяныя культуры і шматгадовыя травы. Раслінаводчая галіна амаль поўнасцю падпарадкавана патрэбам ферм. Галоўнае для яе — забеспячэнне грамадскага статка (а гэта 8900 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 3490 кароў) неабходнай колькасцю якасных кармоў уласнай вытворчасці. Штодзённа з ферм адпраўляецца на перапрацоўку каля 70 тон малака. 

Дырэктар Сяргей ПАЧКО.

Тэхнічны арсенал базі­руец­ца на трох машынна-трактарных дварах. Убіралі збажыну 13 зерне­ўборачных камбайнаў, з якіх два набылі сёлета. Нагрузка на камбайн перавысіла 270 гектараў.

— На тыдзень пазней, чым звычайна, пачалі абмалот збожжавых, — пад­су­моўвае вы­нікі жніва ды­рэктар ААТ «Аляксеевічы-Агра» Сяргей Пачко. — З першага дня камбайнеры ўзялі высокія тэмпы, працавалі ў полі да позняга вечара. Зерня намалочана па 34 цэнтнеры на круг, але на некаторых участках з азімай пшаніцай — звыш 60 цэнт­нераў. Добра была аргані­завана дзейнасць усяго ўбо­рачнага канвеера. Ура­джай з поля да­працоўвалі на трох збожжатаках. Завяршылі жні­во ў сярэдзіне жніўня. 

Эканамічная служба падвяла вынікі ўборкі. Найбольшы намалот у камбайнера Віктара Логвіна. Памочнікам у яго працаваў сын Сяргей. Намалацілі разам 1793 тоны зерня. Зараз вопытны меха­нізатар перасеў на трактар і апрацоўвае ад шкоднікаў пасевы азімага рапсу. На 65 тон меншы намалот у экіпажа Андрэя Шыла і Андрэя Дорна. Акрамя працы памочнікам камбайнера, Андрэй Дорн адвозіў на дваццацітонным МАЗе ўраджай на збожжаток. За сезон даставіў з поля амаль дзве з паловай тысячы збажыны. Узоры старання паказалі маладзёжныя экіпажы Уладзіміра Дацкевіча і яго памочніка Аляксандра Касмінчука, а таксама Яўгенія Куліка. На новым МАЗе перавёз ад камбайнаў звыш 1700 тон зерня ветэран працы Аляксандр Андрановіч. Перадавікі гаспадаркі ўклю­чаны ў дэлегацыю раёна на абласным свяце-кірмашы «Дажынкі» ў райцэнтры Ганцавічы. 

Вадзіцель Аляксандр КАНАНЧУК і механізатар Віктар ЛОГВІН на апрацоўцы пасеваў азімага рапсу.

Засыпаныя ў засекі 12 тысяч тон збажыны забяспечаць патрэбы жывёлагадоўчай га­лі­ны. У сховішчах застаўся мінулагодні пераходны запас у 1800 тон зерня. 

Хлебаробы поўнасцю справіліся з выкананнем дзяржзаказу. Адправілі 620 тон пшаніцы Пінскаму хлеба­камбінату, 910 тон піва­варнага ячменю прадпрыемству «Белсолад», 140 тон жыта аб'яднанню «Брэстхлебапрадукт» і амаль столькі ж насення рапсу сталічнаму маргарынаваму заводу. На палях даспяваюць крупяныя культуры. Пасля іх уборкі дзяржаве будзе пастаўлена 130 тон грэчкі і 20 тон проса. 

Уборка кукурузы на сілас набірае тэмпы. Ме­ха­ні­затарам патрэбна ўбраць яе на плошчы 2150 гек­тараў. Плануецца закласці амаль 55 тысяч тон кукурузнага сіласу. На паўтысячы гектарах яна вырошчваецца на зерне. Добра налітыя пачаткі даспяваюць, ёсць усе спадзяванні атрымаць звыш пяці тысяч тон зерня. Па­ра­даваў высокім ураджаем рапс: з кожнага гектара намалочана 43 цэнтнеры насення, валавы збор перавысіў тры тысячы тон. У аптымальны тэрмін пасеяна 750 гектараў культуры.  

На трамбоўцы сенажу трактарыст Ігар ЖЫТКОВІЧ.

Зазелянелі ўсходы. Ажыў­ле­на на суседніх палетках: механізатары рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых збожжавых. Не спыняюць работу корманарыхтоўшчыкі: закла­дзена звыш 29 тысяч тон сенажу. У хлебаробаў ААТ «Аляксеевічы-Агра» можна павучыцца не толькі новым тэхналогіям, але і эканоміі, беражлівасці, уменню пра­вільна выкары­стоў­ваць срод­кі. Дакладная арга­ні­за­цыя працы дапамагае дабівацца поспехаў на кожным вытворчым участку.

УНП 200098411
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter