Серию программ о творчестве белорусских авторов покажет "Беларусь 3" ко Всемирному дню писателя

Да Сусветнага дня пісьменніка 3 сакавіка тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў серыю праграм паводле твораў беларускіх аўтараў.

Фото из архива «СБ»

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, 3 сакавіка ў праграме "Дабраранак" юныя гледачы ўбачаць мультфільмы "Вясна ўвосень" паводле казкі Уладзіміра Караткевіча, "Ліса-будаўнік" паводле байкі Івана Крылова. Увечары ў час "Калыханкі" дзяцей чакае мультфільм паводле казкі Максіма Танка "Светлячок и Расінка".

У праграме "Кадры жыцця" (можна паглядзець 3 сакавіка ў 10.00) пойдзе гаворка пра значныя перыяды жыццёвага і творчага шляху палітыка, пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Мікалая Чаргінца (БТРК, 2020 г.).

У гэты ж дзень госцем аўтарскай праграмы Уладзіміра Арлова "Люблю і памятаю" (11.10) стане сцэнарыст, пісьменнік, паэт Валянцін Тарас (БТРК, 2022 г.). Сапраўдным падарункам аматарам "паэзіі красы і гармоніі" стане канцэрт, прысвечаны 130-годдзю класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Націскайце “трэцюю кнопку” ў 16.30. Атрымліваем асалоду разам!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter