Росіца сустрэне пілігрымаў

Урачыстасці ў гонар Благаслаўлёных росіцкіх пакутнікаў Юрыя і Антонія адбудуцца ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы 4 жніўня

 Адметна, што сёлета яны прыпадаюць на юбілейны год, калі Росіцкі касцёл, што ў Верхнядзвінскім раёне, адзначае 100-годдзе з часу заснавання.

Росіца сустрэне пілігрымаў і шматлікіх гасцей, для якіх ўжо ўчора пачалася  Святая Імша, Акафіст да Багародзіцы, Нешпары, Святы Ружанец, прайшла малітоўна-музычная праграма.

А сёння  адбудзецца канцэрт духоўнай і класічнай музыкі, пасля — Святая Імша і Працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам. Малітоўныя сустрэчы завершацца ўвечары Святой Імшой.

Ксенія ЯРАШЭВІЧ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter