Пять событий недели

глазами поэта, главного редактора журнала «Полымя» Миколы Метлицкого

глазами поэта, главного редактора журнала «Полымя» Миколы Метлицкого


Узнагарода


Атрымаць медаль Францыска Скарыны — падзея вельмi радасная i хвалюючая. Асаблiва калi ты маеш непасрэдныя адносiны да слова, да лiтаратуры. Бо славуты Скарына — чалавек, якi падараваў зямлi беларускай i ўciм усходнiм славянам друкаваную кнiгу. I, канешне, усхвалявала да глыбiнi душы тое, што свой медаль я атрымаў у дзень, калi былi ўзнагароджаны загiнуўшыя пад Радамам лётчыкi. У мяне нарадзiлiся радкi аб мужных земляках:


...Для подзвiгу ўсяго iмгненне трэба,

Што ўраз мiльёны сэрцаў здрыгане.

Над Польшчай распагоджанае неба,

Як зоркамi, вачамi ix зiрне.


Супрацоўнiцтва з Кiтаем


Кiтайская эканомiка — адна з найбуйнейшых i найперспектыўнейшых. Гэта iнтэлект, памножаны на незвычайную працавiтасць. Таму нам сябраваць з такой краiнай вельмi i вельмi пачэсна. Да таго ж мы не павiнны забываць, што кiтайскай цывiлiзацыi больш за шэсць тысяч год. Асабicта я люблю многiх кiтайскiх паэтаў розных эпох. Для мяне Кiтай — сапраўды блiзкая краiна.


Пераклад


Днямi на прыёме ў амбасадзе Казахстана я ўручыў паслу Анатолю Смiрнову часопic «Полымя» з першымi перакладамi на беларускую мову выбiтнога казахскага паэта Абая Кунанбаева. Шчыра спадзяюся, што мы ў стане ствараць не толькi агульную мытную прастору, але i духоўную. Гэта вялiкая справа, калi людзi вiтаюцца з табой i паважаюць цябе за тое, што ты разумееш, чуеш iх душу праз iх нацыянальную паэзiю. Думаю, неўзабаве мы ўбачым i першую кнiгу Абая Кунанбаева на беларускай мове.


Разважаннi


Тыдзень таму адзначыў свой пяцьдзесят шосты дзень нараджэння. Калi згадваеш, што Iвану Мележу выпала пражыць на зямлi як раз столькi, хочацца, каб Бог даў сiлы i найдалей тварыць у лiтаратуры тое, што недатварылi мае славутыя землякi: Iван Мележ, Iван Шамякiн, Андрэй Макаёнак, Барыс Сачанка, Анатоль Грачанiкаў. Я адчуваю, што мне яшчэ ёсць што сказаць пра сваю Гомельшчыну, пра Палессе.


Дзень беларускага пicьменства


Хоць да яго яшчэ далёка, але я жыву гэтай падзеяй кожны ты-дзень. Бо ў гэтым годзе свята адбудзецца на маёй радзiме ў Хойнiках. Я рыхтую да ўрачыстай падзеi кнiгу «Цяпло буслiнага крыла». У ёй будуць сабраны ўсе мае палескiя вершы — i тыя, што былi напicаны да Чарнобыля, i тыя, што пасля. Мне хацелася б, каб беларускiя чытачы i госцi з замежжа змаглi пабачыць Палессе такiм, якiм на працягу свайго жыцця бачу яго я.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter