Прошлые и современные достижения являются стимулом к новым свершениям в белорусской культуре – Субботин

В Городке Витебской области состоялась церемония торжественного открытия XXX Дней белорусской письменности. Со знаменательным событием всех присутствующих поздравил председатель Витебского облисполкома Александр Субботин, подчеркнув, что северный регион гордится своими богатыми историей, культурой и духовным наследием:


- Віцебшчына ганарыцца сваёй гісторыяй, культурай, багатым духоўным скарбам. Старажытны Полацк, калыска беларускай дзяржаўнасці, малая радзіма ўсходнеславянскага і беларускага першадрукара, філосафа і гуманіста Францыска Скарыны. У 1994 годзе Полацк урачыста прымаў першы Дзень беларускага пісьменства. І сёння вобласць у сёмы раз стала цэнтрам прыцягнення для ўсіх, хто любіць роднае слова, падтрымлівае і развівае нашу нацыянальную культуру. Вялікія асветнікі прыдзвінскага краю Ефрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Язэп Драздовіч, Уладзімір Караткевіч, іншыя літаратурныя і грамадскія дзеячы, навукоўцы плённай працай і сваім талентам узбагацілі скарбніцу сусветнай цывілізаціі. Сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе па праве стаў Гарадок – малая радзіма аўтара самай вядомай нацыянальнай паэмы XIX стагоддзя “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына. Прыгоды Тараса называюць жамчужынай беларускай паэзіі, а вершаваныя радкі жывой мовы хутка разнясліся на цытаты і сталі народнымі прымаўкамі. З Гарадком звязана жыццё вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Скарынкіна. Традыцыйна ў пачатку чэрвеня у Гарадку праходзіць свята народнай творчасці “Гарадоцкі Парнас”. Ён збірае многа самабытных майстроў, а Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору – узорная ўстанова ў Беларусі па захаванні і развіццю нацыянальнай спадчыны. Сучасныя і мінулыя дасягненні з’яўляюцца кодам нацыі, стымулам на новыя здзяйсненні.




Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter